Грамадства55

«Карты не выратуюць». Беларусцы пад міжнароднай абаронай удалося пазбегнуць экстрадыцыі з Арменіі і вярнуцца ў Польшчу

Беларуска Ілона (імя зменена) атрымала міжнародную абарону ў Польшчы, яшчэ будучы непаўналетняй. Нядаўна яна вырашыла злётаць у Арменію, але ўжо пры ўездзе ў гэтую краіну, на пашпартным кантролі, яе затрымалі. Аказалася, Беларусь абвясціла яе ў міждзяржаўны вышук, які дзейнічае ўнутры СНД. Групе юрыстаў удалося дамагчыся таго, каб дзяўчына змагла вярнуцца ў Польшчу, але на гэта пайшоў месяц. Юрыстка WKB Lawyers і Partyzanka Ганна Маціеўская расказала выданню Most пра кейс дзяўчыны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Vitaliy Mitrofanenko / Pexels.com 

Палітычна актыўнымі ў Беларусі былі бацькі Ілоны, тады яна была яшчэ непаўналетняй. Пра тое, што прэтэнзіі ёсць да яе самой, дзяўчына не ведала. Тым не менш, перад паездкай у Арменію яна пракансультавалася з чатырма людзьмі, якія пазіцыянавалі сябе як юрысты, і тыя запэўнілі, што такое падарожжа будзе для яе бяспечным.

У Арменіі дзяўчына планавала сустрэцца з людзьмі, «якіх там ведае». На ўездзе ў краіну беларускую затрымалі. У дачыненні да яе пачалі экстрадыцыйны працэс. Суд павінен быў вырашыць, ці перадаваць яе Беларусі.

Ганна Маціеўская падкрэслівае, што працэс усё яшчэ вядзецца. Але міжнароднай групе юрыстаў удалося дамагчыся зняцця абмежаванняў на выезд з Арменіі. Таму дзяўчына здолела пакінуць гэтую краіну і вярнуцца ў Польшчу.

У Арменіі Ілоне дапамагала Хельсінская грамадзянская асамблея, а каардынавалі працэс расійскія актывісты з арганізацыі «Каўчэг», якія дапамагалі бясплатна. Маціеўская таксама аказвала падтрымку сям'і задарма.

Дамагчыся ўдалага для Ілоны выніку ўдалося за месяц і адзін дзень. Ганна Маціеўская мяркуе, што для такіх спраў гэта нядоўга. Яна чакала, што справа можа заняць не менш за тры месяцы.

Уважліва выбіраць краіны, не публікаваць паведамленні

Многія беларусы, якія з меркаванняў бяспекі не могуць вярнуцца дадому, сустракаюцца са сваякамі і сябрамі з Беларусі ў бязвізавых (ці ўмоўна бязвізавых) краінах. Самыя папулярныя напрамкі — Арменія, Грузія, Турцыя, Егіпет.

Маціеўская мяркуе, што такія краіны нельга ўспрымаць як цалкам бяспечныя.

«Я яшчэ раз хачу падкрэсліць, што беларусам, схільным да рызыкі палітычных рэпрэсій, варта ўважліва планаваць свае паездкі. Ніякія спісы / карты вас не выратуюць — дзяўчына, дарэчы, прызналася, што паспадзявалася таксама на «жоўты» колер Арменіі на старонцы pashpart.org (пагадзіцеся, жоўты ж — не чырвоны). Я як і год таму, так і цяпер прытрымліваюся пазіцыі, што не існуе ўніверсальных спісаў/картаў», — напісала яна.

Юрыстка адзначае, што нават калі беларуса не затрымліваюць на ўездзе, гэта не азначае, што ў яго не ўзнікне праблем пры выездзе з краіны. У сувязі з гэтым яна рэкамендуе, калі ўжо чалавек прыняў рашэнне зрабіць паездку і бяспечна заехаць, не публікаваць паведамленні, фота ці відэа, якія сведчаць пра тое, што ён там знаходзіцца. Бо калі сілавікі ў Беларусі адсочваюць такога чалавека, то могуць аператыўна накіраваць запыт у краіну яго знаходжання або абвясціць у вышук.

Замест сустрэчы са сваякамі ў трэціх краінах яна рэкамендуе беларусам пад міжнароднай абаронай Польшчы выкарыстоўваць інструмент гасцявой польскай візы для членаў сем'яў. Нягледзячы на шэраг няўдалых кейсаў, такія візы цяпер выдаюцца.

Каментары5

  • Лол
    08.05.2025
    “Многія беларусы, якія з меркаванняў бяспекі не могуць вярнуцца дадому, сустракаюцца са сваякамі і сябрамі з Беларусі ў бязвізавых (ці ўмоўна бязвізавых) краінах. Самыя папулярныя напрамкі — Арменія, Грузія, Турцыя, Егіпет.”

    НН, вы ж у суседнім артыкуле пра Турцыю пісалі, што гэта адна з самых небяспечных для беларусаў краін. А тут аказваецца, Турцыю выбіраюць беларусы для сустрэч з меркаванняў бяспекі. Нешта ў вас не сыходзіцца. І пра якія польскія візы вы тут распісалі ? Іх ўрабіць для бацькоў амаль не рэальна. Прасцей у Грузію купіць квіткі бацькам і сабе, чым замацца польскімі візамі. Па коштах выйдзе ці не танней. А ўвогуле, дзе Ціханоўская ? Чаму праблема з візамі?
  • Барадзед
    08.05.2025
    Знаменитости, звёзды эстрады и прочие публику посты о своем местонахождении с опозданием, в то время, когда они уже давно оттуда уехали. Например, фото из отпуска, который закончился и медийная личность вернулась домой. Только по возвращении домой, это вопрос безопасности.
  • Сакратарыят Ейнай Вялікасці
    08.05.2025
    бабруйчанін, у нас няма падстаў недавяраць дэмакратычна абранаму Ніколу Ваваевічу Пашыняну, супакойцеся.

Цяпер чытаюць

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»9

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

Усе навіны →
Усе навіны

У КР выбіраюць віцэ-спікерку. Дэбатаў не атрымалася, бо балатавалася толькі Лізавета Пракопчык7

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце4

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»9

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць