Свет22

«Я — пехацінец». Кадыраў заявіў, што ягоныя словы пра адстаўку не так зразумелі

Кажа, што ягоны лёс залежыць ад Уладзіміра Пуціна.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што ягоныя словы аб адстаўцы няправільна зразумелі.

Кадыраў напісаў у тэлеграме, што ягоны лёс залежыць ад рашэння Уладзіміра Пуціна.

«Многія не зразумелі сэнс маіх слоў аб адстаўцы. Я не вырашаю, буду я заставацца на пасадзе кіраўніка Чачэнскай рэспублікі ці не.

Так, я магу прасіць або прапаноўваць. Але як бы я ні казаў, як бы ні прасіў, такое рашэнне прымае толькі адзін чалавек — наш Вярхоўны галоўнакамандуючы, прэзідэнт Расіі Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін», — напісаў Кадыраў.

Ён дадаў, што з'яўляецца «пехацінцам і камандным чалавекам» і выконвае загады.

Кадыраў 5 мая адказаў на пытанне падкантрольнага ўладам Чачні інфармацыйнага агенцтва «Чачня сёння» адносна чутак пра ягоную адстаўку.

«Я таксама чуў гэтыя чуткі. Пішуць рознае. Я, наадварот, сам прашу, каб мяне вызвалілі ад пасады. У іншага будуць свае ініцыятывы, сваё бачанне. Спадзяюся, што маю просьбу падтрымаюць», — сказаў Кадыраў.

Пры гэтым журналісты адзначылі, што ён рэгулярна гаворыць пра адстаўку апошнія дзесяць гадоў.

Каментары2

  • Штолле
    06.05.2025
    В Аду уже черти потирают руки.
  • жэўжык
    06.05.2025
    Пехацінец? Кадыраў папрасіўся ў "мясны штурм"?

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude2

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

У Бараўлянах пад Мінскам зніклі двое дзяцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude2

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць