Грамадства9494

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%

Амаль год таму, у траўні 2024-га года, Цэнтр новых ідэй разам з праектам «Ёсць пытанне» рабіў даследаванне прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства. У фокусе ўвагі было стаўленне да беларускіх дэмакратычных палітыкаў, палітычных структур і грамадзянскіх ініцыятыў. Цяпер ЦНІ вырашыў паўтарыць даследаванне і паглядзець, што змянілася за год.

Святлана Ціханоўская на канферэнцыі «Новая Беларусь» 3 жніўня 2024 года

Апытанне праходзіла ў сакавіку 2025 года. Колькасць апытаных — 537 чалавек, з якіх 358 — беларусы замежжа. Рэкрутацыя адбывалася праз чат-боты ў «Тэлеграме» і «Вайберы». Частка пытанняў тычылася даверу і ведаў пра дзейнасць беларускіх прадэмакратычных палітыкаў, палітычных сілаў і розных ініцыятываў ды суполак. Гэтыя даныя параўналі са звесткамі, атрыманымі паводле аналагічнай методыкі ў траўні-чэрвені 2024-га года, акурат пасля выбараў у Каардынацыйную раду ІІІ склікання (тады выбарка даследавання склала 1398 чалавек; з іх 913 — беларусы замежжа).

Веды пра дзейнасць і давер да палітыкаў

Цягам мінулага года тройка палітычных лідараў, за дзейнасцю якіх людзі сочаць і каму давяраюць, не змянілася. Гэта:

  1. Святлана Ціханоўская — ведаюць пра яе дзейнасць 94,5%, давяраюць 83,4% апытаных;
  2. Павел Латушка — за яго дзейнасцю сочаць 89,3%, давяраюць 64,9%;
  3. Франак Вячорка — ведаюць 72,7%, давяраюць 38,7%.

Аднак па-за межамі тройкі лідараў адбыліся пэўныя змены.

Па-першае, праз адстаўку з Аб’яднанага пераходнага кабінета (і далейшую адмову ад палітычнай дзейнасці) значна знізіліся і вядомасць, і давер да Валерыя Сахашчыка (на -18% і -13% адпаведна). Тая ж прычына — выхад з АПК — паўплывала і на паказчыкі Вольгі Гарбуновай, хаця і не так моцна, як у выпадку з Сахашчыкам (-9% і -7% адпаведна).

Па-другое, пасля паразы на мінулых выбарах знізіліся паказчыкі вядомасці і даверу да прадстаўнікоў «Блоку Пракоп’ева—Ягорава». Так, веды пра дзейнасць Вадзіма Пракоп’ева зменшыліся на 9%, давер упаў на 8%. Аналагічныя паказчыкі Андрэя Ягорава склалі -6% і -5% адпаведна.

Трэці момант: зніжэнне паказчыкаў «дыназаўра» беларускага дэмакратычнага руху — Зянона Пазняка. Цягам мінулага года доля знаёмых з ягонай дзейнасцю зменшылася на 7%, а адсотак людзей з даверам да яго — на 12%.

Палітычныя структуры і групы

Як і год таму, галоўнай інстытуцыянальнай структурай беларускіх дэмакратычных сілаў застаецца Офіс Святланы Ціханоўскай, хаця цягам гэтага перыяду давер да Офіса крыху знізіўся (на 6%).

Летась паводле вядомасці адразу за Офісам ішлі шчыльнай групай тры структуры — Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, Каардынацыйная рада і Аб'яднаны пераходны кабінет. Тая ж тройка была ў лідарах і паводле даверу: КР — 77%, АПК — 68%, НАУ — 66%.

Цяпер сітуацыя змянілася, перадусім праз страту пазіцый Каардынацыйнай радай. Цікавасць да яе дзейнасці ўпала на 8%, а давер — на 16%. На гэтым тле крыху павысілася цікаўнасць да аўтсайдараў беларускага дэмакратычнага руху (штаб Віктара Бабарыкі і Веранікі ды Валерыя Цапкалаў), праўда, гэта не адбілася на даверы да іх.

Такім чынам, на актуальны момант трыма галоўнымі палітычнымі структурамі з’яўляюцца: Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Каардынацыйная рада ў гэты спіс не ўваходзіць.

Ініцыятывы (грамадскія і не толькі)

Цягам апошняга часу некалькі значных грамадзянскіх ініцыятыў, на вялікі жаль, спынілі сваё існаванне. Таму параўнальна з леташнімі звесткамі цяпер падаюцца ацэнкі вядомасці і даверу да меншага спісу грамадзянскіх ініцыятыў.

Як і ў выпадках з палітыкамі ды палітычнымі структурамі, тройка лідараў сярод грамадзянскіх ініцыятыў з мінулага года не змянілася. Гэта «Кіберпартызаны», ПЦ «Вясна» і Полк імя Кастуся Каліноўскага. Ёсць толькі адзін нюанс — «Вясна» і каліноўцы памяняліся месцамі, і другое месца цяпер займаюць менавіта вясноўцы.

Наступная тройка ініцыятыў — BySol, ByHelp і BelPol (прадстаўнікі: Уладзімір Жыгар, Аляксандр Кабанаў, Мацвей Купрэйчык, Андрэй Астаповіч) — цалкам захавалася ў тым выглядзе, як гэта было летась.

Самая значная змена, якая адбылася са стаўленнем да пэўнай ініцыятывы, адбылася з е-платформай «Новая Беларусь», якая правяла рэбрэндынг і стала дадаткам «Свае». Як бачна з лічбаў, гэты рэбрэндынг пакуль не дадаў пунктаў папулярнасці гэтай ініцыятыве.

У падсумаванні можна канстатаваць, што структура асноўных гульцоў беларускага дэмакратычнага руху (прынамсі, у выгнанні) збольшага склалася. Ваганні ў стаўленні да лідараў мінімальныя, а адносіны да прадстаўнікоў сярэдняга ўзроўню іерархіі дэмакратычнага руху залежаць не столькі ад іх дасягненняў, колькі ад наяўнасці альбо адсутнасці вялікіх правалаў у дзейнасці.

Каментары94

  • а вот и обоснование распилов
    30.04.2025
    А чему именно они доверяют? Новогодним обращениям? Это ж единственное, что офис производит
  • элегантная
    30.04.2025
    яшчэ адна 80% )
  • Гойдазаўр
    30.04.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

Шрайбман дапускае ахалоджванне адносін паміж Лукашэнкам і Пуціным8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць