Грамадства

Гісторыя Беларусі — у топ-5. Пералічаныя самыя папулярныя прадметы ЦТ у 2025 годзе

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў гэтым годзе будуць здаваць больш за 60 тысяч чалавек.

На цэнтралізаванае тэсціраванне ў 2025 годзе запісаліся больш за 60,6 тысячы чалавек.

Пра гэта расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк. У лідарах сярод самых папулярных у абітурыентаў прадметаў замежная мова, піша БелТА.

«Агульная колькасць зарэгістраваных на ЦТ — больш за 60,6 тысячы чалавек. Яны напішуць больш за 86,2 тысячы тэстаў. На першым месцы па папулярнасці замежная мова, здаваць яе будуць больш за 17,1 тысячы абітурыентаў. На фізіку зарэгістравалася больш за 13,7 тысячы чалавек.

Падцягнулася руская мова, яе здаваць плануюць больш за 11,5 тысячы паступаючых. На матэматыку зарэгістравалася больш за 11,4 тысячы чалавек. Замыкае топ-5 прадметаў гісторыя Беларусі і больш за 8,5 тысячы тых, хто здае», — расказаў Міксюк.

Цэнтралізаваныя экзамены і ЦТ пройдуць у адзіныя тэрміны для выпускнікоў 2025 года, выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў.

  • 26 мая — ЦЭ па прадмеце на выбар для 11-класнікаў і ЦТ па прадмеце на выбар для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў.
  • 29 мая — ЦЭ па беларускай або рускай мове для 11-класнікаў і ЦТ па беларускай або рускай мове для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў
  • 2 і 5 чэрвеня — ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў.

Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаныя 19, 21, 23 чэрвеня. Рэзервовыя дні для ЦЭ — 21, 23 чэрвеня, іншыя тэрміны — 18, 20 жніўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-957

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам14

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік5

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-957

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць