Грамадства88

Пуцін падзякаваў Лукашэнку за затрыманне паўтоны выбухоўкі на мяжы

7 красавіка Пуцін пазваніў Лукашэнку, каб падзякаваць яму за затрыманне на беларускай мяжы буйной партыі выбуховых рэчываў агульнай вагой у 580 кілаграмаў, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Пуцін узнагароджвае Лукашэнку ордэнам. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Sergei Ilnitsky / Pool Photo via AP 

 «Уладзімір Пуцін патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку і падзякаваў за затрыманне найбуйнейшай партыі асабліва небяспечнага грузу — выбухоўкі», — гаворыцца ў паведамленні.

Далей гэтая выбухоўка меркавана вытворчасці ЗША нібыта павінна была трапіць у Расію.

Пуцін у размове з Аляксандрам Лукашэнкам папрасіў перадаць падзяку і наколькі магчыма заахвоціць спецыялістаў і экспертаў, якія выявілі і ідэнтыфікавалі небяспечны груз. 

Як расказалі раней ў сюжэце БТ, бус Mercedes на малдаўскіх нумарах прыехаў у Беларусь з боку Польшчы 2 красавіка. Яго пераганялі з Літвы ў Расію. У Беларусь на ім спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кілаграмаў. Кіроўцу затрымалі на мяжы з Польшчай.

Затрыманы кіроўца — 41-гадовы Яўген Манько. Ён кажа, што яго выкарысталі ўцёмную. На мужчыну завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса. Па ім пагражае пазбаўленне волі да 10 гадоў.

Каментары8

  • каленна-локцевая ненахіляльнасць
    07.04.2025
    Чарговая ганебная ілюстрацыя страты суверэнітэту ў сферы бяспекі. Лука нават прэміраваць сваіх сілавікоў не можа без візы з Масквабада. Сюзерэн даў каманду - васал ўзнагародзіць халопаў.
  • Ын
    07.04.2025
    А чыво не джыпы прарывалісь. А дзеньгі будут
  • Беларус.
    07.04.2025
    Казліна. Ўсе сапсаваў.
    Дзякуй Дар’я ❤️

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць