Грамадства11

Міліцыя расказала, якая цяпер сітуацыя з наркотыкамі

Аб сітуацыі з нарказлачыннасцю, самай буйной партыі наркотыкаў, выяўленай у мінулым годзе, і перспектывах змякчэння заканадаўства інтэрв’ю АНТ расказаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па наркагандлі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Андрэй Кудрыцкі.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па наркагандлі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Андрэй Кудрыцкі

Колькасць злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, за апошнія дзесяць гадоў скарацілася ўдвая. Па выніках 2024 года зарэгістравана 3883 такія злачынствы. З іх 96 здзейснены непаўналетнімі — гэта ў чатыры разы менш, чым дзесяць гадоў таму.

За той жа перыяд у два з паловай разы скарацілася колькасць перадазіровак наркатычнымі і псіхатропнымі рэчывамі.

Па колькасці выяўленых нарказлачынстваў лідзіруе сталіца. Дарэчы, у Мінску на ўліку знаходзіцца каля 4500 нарказалежных. Далей па колькасці нарказалежных ідуць Гомельская і Магілёўская вобласці.

У мінулым годзе, па словах Кудрыцкага, была затрыманая адна з найбуйнейшых партый наркотыкаў — 1077 кілаграмаў. Яна накіроўвалася транзітам праз Беларусь з Заходняй Еўропы ў Расію. Наркотыкі былі схаваныя ў колах фур.

«Беларусь — транзітная краіна. Як правіла, буйныя партыі наркотыкаў ідуць з краін Еўрасаюза ў Расію. Адтуль дробнымі партыямі вяртаюцца да нас для распаўсюду праз інтэрнэт-крамы», — даводзіць Кудрыцкі.

Сумесна з расійскімі праваахоўнікамі за мінулы год было выяўлена шэсць наркалабараторый, чатыры з іх — на тэрыторыі Беларусі.

Як адзначае Кудрыцкі, акрамя Расіі, прамое супрацоўніцтва ажыццяўляецца з праваахоўнікамі Казахстана, Азербайджана, Арменіі, Кыргызстана і Туркменістана. З краінамі Еўрасаюза, у тым ліку з бліжэйшымі суседзямі — Латвіяй, Літвой і Польшчай, узаемадзеянне адбываецца толькі праз Інтэрпал.

Паводле Кудрыцкага, статыстыка злачыннасці сведчыць пра эфектыўнасць заканадаўства:

«Дзесяць гадоў назад быў так званы «спайсавы бум». Адпаведна, трэба было прымаць нейкія заканадаўчыя меры, узмацняць адказнасць. І такія меры былі своечасова прыняты, што ў далейшым паўплывала на наркасітуацыю ў нашай рэспубліцы».

Цяпер, паводле прадстаўніка МУС, у сувязі з паступовым паляпшэннем наркасітуацыі штогод уносяцца прапановы па змяненні заканадаўства.

Сёлета ніжняя мяжа пакарання паводле часткі 4 артыкула 328 зменшылася на два гады. У выніку адказнасць за збыт наркотыкаў у складзе арганізаванай злачыннай групы або за іх выраб у падпольных лабараторыях склала ад 8 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары1

  • Выяўлены Крыжык і Трусы
    25.03.2025
    "была затрыманаЯ адна" (крыжык не знятыЯ)
    vs
    "меры былі своечасова прыняты" (без трусоў)

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць