Здарэнні

У Мінску два сябры памерлі ад перадазіроўкі метадонам

Здарэнне адбылося яшчэ ў мінулым ліпені, паведамляе СК.

У ліпені мінулага года чацвёра знаёмых размаўлялі на розныя тэмы і прыйшлі да высновы, што хочуць ужыць метадон.

Жыхары сталіцы набылі не менш за 0,59 грама метадону. Каб ужыць наркотыкі, яны адправіліся дадому да раней судзімага мінчука, пасля чаго адзін з іх прапанаваў частавацца наркотыкам і суседу.

Вечарам гаспадар кватэры пайшоў спаць. Прачнуўшыся раніцай, ён выявіў целы аднаго з таварышаў і запрошанага ім суседа. Выяснілася, што госці працягнулі ўжыванне «небяспечнага частавання», што прывяло да смерці абодвух.

Следчыя высветлілі, што яшчэ адзін удзельнік вечарынкі ў цяжкім стане трапіў у бальніцу з перадазіроўкай метадонам. Мінчук раней за ўсіх пакінуў кватэру сябра, але па дарозе дадому страціў прытомнасць, а прыйшоў у сябе ўжо ў рэанімацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы8

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі11

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт32

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць