Свет1212

Белы дом: валоданне ЗША атамнымі электрастанцыямі Украіны будзе іх найлепшай абаронай

Такую заяву агучыла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт па выніках размовы Трампа і Зяленскага.

Кэралайн Лівіт. Скрыншот з відэа: @RapidResponse47 / X

«Прэзідэнт Трамп таксама абмеркаваў украінскае электразабеспячэнне і атамныя электрастанцыі. Ён сказаў, што ЗША могуць быць вельмі карыснымі ў кіраванні гэтымі станцыямі з іх электрычнай і ўтылітарнай экспертызай.

Амерыканскае валоданне гэтымі станцыямі будзе найлепшай абаронай для гэтай інфраструктуры і падтрымкай для ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры», — сказала Лівіт.

Тэлефонныя перамовы Трампа і Зяленскага адбыліся 19 сакавіка. Прэзідэнт ЗША паведаміў, што прайшлі яны «вельмі добра». У Офісе Зяленскага расказалі, што Украіна ў цэлым падтрымлівае спыненне ўдараў па энергетыцы Расіі, але павінен быць такі ж узаемны крок і з расійскага боку.

18 сакавіка адбылася тэлефонная размова Трампа і Пуціна. Яе Трамп таксама вызначыў як «вельмі добрую і прадуктыўную». Паведамлялася, што Пуцін падтрымаў ідэю Трампа аб узаемнай адмове Расіі і Украіны на 30 дзён ад удараў па энергетычнай інфраструктуры і даў такую каманду вайскоўцам.

Каментары12

  • Беларус
    19.03.2025
    Украина может предложить США две станции - Чернобыльскую и Запорожскую. Пускай американцы на Чернобыльской ремонтируют купол после удара российского дрона, а на Запорожскую пускай направляют своих «специалистов», чтобы те выдворили оттуда российских оккупантов и террористов. У Трампа ведь такие душевные разговоры с комрадом Путиным, вот пускай покажет не на словах свои обещания про «24 часа», а на реальных действиях.
  • .
    19.03.2025
    Не факт. Трампісты зараз абыякава ставяцца да эканомікі, навукі, міжнароднага ўплыву ЗША. Да свайго. Ці будуць нармальна адносіцца да чужога?

    А кабета гэтая, пасля свайго нахабнага "unnamed low-level" пра француза, асабіста асацыюецца ўжо з Масандрай.
  • бабруйчанін
    19.03.2025
    !!! Аб дамове падпісанні " рэдка зямельных " забыліся?)))
    Новая забаўка..дурням радасць
    А калі побач Трамп хаус пабудаваць ..два гаранція гаранцій

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа88

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць