Грамадства

«Змагу вярнуць даўгі». Колькі цюльпанаў прадаў бізнэсовец са згарэлай цяпліцы?

Памятаеце Дзмітрыя, у якога проста перад галоўным вясновым святам згарэла цяпліца з цюльпанамі на 400 тысяч рублёў? Ён не здаўся і паспрабаваў прадаць уратаваныя кветкі на вуліцах Мінска 8 Сакавіка. Ці здолеў бізнэсовец распрадаць усе букеты і зарабіць, каб разлічыцца з даўгамі? Onliner.by даведаўся падрабязнасці.

— 8 сакавіка людзі прыязджалі з усяго горада. Нават з Пякаліна знаёмыя прымчаліся, каб падтрымаць. Былі сярод пакупнікоў і маладыя хлопцы, якія таксама займаюцца бізнэсам і разумеюць, што значыць страціць усё ў самым пачатку шляху, — дзеліцца ўражаннямі Дзмітрый.

Паводле яго слоў, такому ажыятажу паспрыяла і публікацыя.

— Напрыклад, у намёт зазірнуў мужчына, які жыве ў доме насупраць. Кажа, вярнуўся з працы, сеў піць каву, адкрыў ваш сайт, прачытаў артыкул… Не паленаваўся, апрануўся і выйшаў купіць вялікі букет.

Бізнэсмен падлічыў: усяго ўдалося ўратаваць каля 100 000 цюльпанаў, а вось прадаць — 70 000—80 000 штук.

— Рэшткі ў бліжэйшы час адправяцца на сметнік. Канечне, ёсць яшчэ людзі, якія цікавяцца букетамі, — мы прапануем ім вялікую зніжку, — кажа Дзмітрый. — Вядома, шкада працы, але нічога не зробіш. Паводле нашых звестак, і ў іншых прыватнікаў не ўсе кветкі былі распрададзеныя. Горад быў пусты на выходных. Напэўна, гараджане засумавалі па сонцы, з’ехалі на шашлыкі…

Тым не менш атрыманых сродкаў Дзмітрыю хопіць, каб вярнуць даўгі пастаўшчыку.

— З уласных грошай давядзецца заплаціць не такую вялікую суму. Для мяне вельмі важна разлічыцца з чалавекам, не кінуць яго, інакш у нас не будзе даверу, а я планую і далей набываць у яго цыбуліны.

У планах мужчыны — крыху адпачыць ад святочнай мітусні і прыступіць да аднаўлення цяпліцы.

— Трэба разабраць ангар, адбудаваць яго нанова, адрамантаваць сам парнік… На наступным тыдні будзем разбіраць увесь металалом, які сабраўся пасля пажару. Ведаю, што многія людзі гатовыя прыехаць і дапамагчы, я буду рады любой дапамозе, — не хавае эмоцый беларус.

— Яшчэ раз хачу падзякаваць усім за падтрымку і цёплыя словы!

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць