Літаратура44

«Няскоранае пакаленне». Выйшла кніга аб рэпрэсаваных студэнтах

Прэзентацыю правялі ў праскім Інстытуце вывучэння таталітарных рэжымаў. Сярод выступоўцаў былі былыя зняволеныя па «справе студэнтаў» Кася Будзько і Таццяна Якельчык, піша «Радыё Свабода».

Прэзентацыя «Няскоранага пакалення». Фота: «Радыё Свабода»

Кнігу можна прачытаць на беларускай, рускай і англійскай мове. Ёсць папяровая і бясплатная электронная версіі. «Няскоранае пакаленне» — гэта зборнік аповедаў студэнтаў, жыццё якіх моцна змянілася пасля 2020 года.

Усяго ў ім гучаць гісторыі 25 людзей, частка з іх запісаныя ананімна, частка — пад сапраўднымі імёнамі.

«Дзякуючы» турме ў мяне ў 19 гадоў былі сівыя валасы і праблемы з вестыбулярным апаратам. Рэчы вельмі змяніліся, і я змянілася таксама. Цяпер я на волі, мне споўнілася 22 гады. Свае папярэднія дні нараджэння я святкавала ў турме, як іншыя палітычныя зняволеныя святкуюць зараз. Мне 22 гады, і два гады з іх я правяла ў турме», — напісала адна з ананімных аўтарак.

Былая студэнтка БДУ і палітзняволеная Таццяна Якельчык у сваім эсэ для кнігі распавяла пра затрыманне і вобшукі не толькі ў яе кватэры, але і ў яе бабулі і дзядулі. 

Расказваць пра асабістыя моманты Таццяне было складана, бо яна не магла падзяліцца імі ў звычайнай размове. Але калі гэта былі словы на паперы, гэта дзейнічала як тэрапія, і стала лягчэй.

«Я ўдзячная, што мае ўспаміны цяпер ёсць не толькі ў маёй галаве, што яны захаваюцца дзесьці яшчэ. Я спадзяюся, што кнігу прачытаюць як мага больш людзей, і даведаюцца, што ў Беларусі ўсё яшчэ сядзяць тысячы палітвязняў, з асабістымі гісторыямі, якія здольныя разбіваць сэрцы», — сказала яна.

Кніга «Няскоранае пакаленне». Фота: «Радыё свабода»

На прэзентацыі прысутнічаў таксама былы дэкан Факультэта міжнародных адносін БДУ Віктар Шадурскі. Ён назваў гэты зборнік «дакументам эпохі».

Навуковец сказаў, што можна спрачацца, што 25 студэнтаў не прадстаўляюць усіх беларусаў, што агулам мы — больш талерантныя і канфармісцкія, але галоўная вартасць кнігі, паводле Шадурскага — шчырасць. На яго думку, вельмі важна захаваць сапраўдныя ўспаміны сведкаў.

Гісторык таксама прапанаваў «тым, хто на іншым баку» напісаць сваю версію падзей. «А наступныя пакаленні будуць вырашаць, каму верыць», — адзначыў Шадурскі.

Выказалася і былая палітзняволеная па «справе студэнтаў» Кася Будзько. Дзяўчына падзялілася, што падчас зняволення ёй вельмі дапамагалі іншыя людзі і ёй было важна быць не адной у гэтай барацьбе. Яна заклікала падтрымліваць былых і цяперашніх палітвязняў фінансава і інфармацыйна.

Каментары4

  • Ы
    14.03.2025
    Вось здаецца, вельмі добра, калі пішуць кнігі пра змагароў за свабоду і беларускую ідэю, але як абрыдла даведвацца пра гэтыя чарговыя распілы грантаў дзеля распіла гранта, тыя самыя людзі, кніга ў мяккім пераплёце з простай вокладкай, быццам зробленая дызайнерам па знаёмству, гэтыя сумныя імпрэзы з нейкай недасканалай мэтай і не дзіва, што з нулявой зацікаўленасцю з боку грамадства. Быццам гэтыя ананімныя гісторыі ў простай кніжцы мікратыражу на штосьці могуць паўплываць ці палегчыць лёс студэнтаў за кратамі. Абышто. Але ж "дакумэнт эпохі"! Во як:)

    Няма нармальнага руху, сілы, партыі і прадуктаў. У сацсетках толькі і множацца гэтыя ініцыятыўныя ініцыятывы, якія быццам зробленыя, каб дапамагаць невядома каму з двумастамі падпісантамі-актывістамі і адзіным лайкам пад пастом ад сммшчыка пабліка. І вось такія імпрэзы розных фарматаў, дзе адныя і тыя людзі, то кнігі пішуць, то музыку, то чарговую лабуду прыдумалі, каб прыгожа прэзентаваць. Нешта стаміўся ад гэта за столькі гадоў. У Менску было цікава, а зараз ванітуе.

    Прабачце за такую неканструктыўную крытыку.
  • .
    14.03.2025
    1. Расказваюць не дзеля таго, каб "паўплываць ці палегчыць лёс" іншых, а таму, што гэта адна з базавых патрэб. Хаця б расказаць пра свой лёс...
    2. Дрэнны і алагічны папрок: "Вы робіце мала і недастаткова, таму нічога не рабіце ўвогуле" ("а я назіраю з хаты скраю па-над падзеямі").
    3. Усе стаміліся. Калі аб'ектыўна няма перамог, гэта чаканы стан грамадства. (Але ж галоўная праблема не ў ім.)
  • Проста жыхар
    14.03.2025
    Ы, гэта ж "Бібліятэка Свабоды", у іх заўжды малыя папяровыя наклады, і вокладка мяккая. Аднак іх кнігі бясплатныя, і электронныя версіі кніг можна бясплатна спампаваць з іх сайта. У маім уяўленні, гэта як раз неблагі прыклад выкарыстання грантаў.

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку34

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі14

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку34

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць