Свет1515

Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Трамп «вельмі засмучаны праз Зяленскага»

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа пракаментаваў крытыку прэзідэнта ЗША на адрас украінскага лідара Уладзіміра Зяленскага, назваўшы яго негатыўнае стаўленне «справядлівым».

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

У інтэрв'ю журналістцы Кэтрын Херыдж Рубіа заявіў, што «Трамп вельмі засмучаны праз прэзідэнта Зяленскага, і гэта ў нейкай меры справядліва».

«Мы турбуемся пра Украіну, бо гэта мае наступствы для нашых саюзнікаў і, урэшце, для ўсяго свету. Тут павінен быць нейкі ўзровень падзякі», — заявіў ён.

Рубіа таксама заявіў, што сам ён «быў засмучаны», калі Зяленскі заявіў, што адхіліў пагадненне з ЗША па каштоўных металах, бо «ўсё было не так».

Разам з тым сёння паведамлялася, што Кіеву перададзены новы праект пагаднення па металах.

Таксама дзяржсакратар ЗША заявіў, што Вашынгтону неабходна падтрымліваць канал камунікацыі з Масквой, паколькі Расія застаецца глабальнай дзяржавай.

«Урэшце, падабаецца нам гэта ці не, але Расія — гэта дзяржава, глабальная дзяржава. Яны маюць уплыў у Сірыі, яны ўцягнутыя ў Блізкі Усход, нават у Заходнім паўшар'і, вядома ж, у Еўропе. Нам неабходна мець нейкую камунікацыю з імі», — сказаў ён.

Каментары15

  • Яшка
    21.02.2025
    Какая глобальная держава?? Бензоколонка с ядерной дубиной! А сейчас агрессор. И это говорят республиканцы??? Я знал, что Трамп фрик и клоун, но не ожидал, что республиканцы так прогнутся под него. Где все политические тяжеловесы уровня покойного Маккейна?
  • Ха
    21.02.2025
    А між тым Рубіа думае пра Трампа тое, што і нармальныя людзі. Але ліцэмерыць дзеля ўлады. Макей ухваляе.
  • трампыня
    21.02.2025
    ну што Дональд, зразумеў нарэшце? Ну добра, яшчэ раз паўтару - топ што называеш "Глабальнай дзяржавай" - гэта Афрыканская краіна з эпідэміяй ВІЧ, дзіцячай прастытуцыяй і тэрарыстамі ва ўладзе. Хочаш сябраваць з пачварамі з Верхняй Вольты? ;)

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць