Грамадства66

Лукашэнка прапанаваў стварыць спіс «сумленных» бізнэсменаў, якія атрымаюць індульгенцыю ад праверак

«Але не чохам. Чохам нават і не прапануйце нічога», — дадаў Лукашэнка.

Ілюстрацыйнае фота Contributor / Getty Images

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў прапанаваў сфарміраваць пералік добрапрыстойных бізнэсменаў, піша БелТА.

«З нагоды праверак гэтых і іншага. Давайце падумаем пра тое, каб спіс (скласці) прыстойных бізнэсменаў. Сумленных. Давайце зробім і апублікуем яго. З'явіліся яшчэ два чалавекі — дадамо. Але дамо каманду Камітэту дзяржкантролю і іншае, каб яны прыходзілі да вас, цікавіліся, і падаткавікі нават, адзін раз на тры гады. Але там павінна быць усё жалезабетонна. Бо сёння не парушалі, заўтра — парушылі, — сказаў ён. — Мы гатовыя з вашай падачы: вось спіс, я яго падпішу і перадам кантралюючым і іншым органам. Ніхто да вас не прыйдзе. Яшчэ дадаліся прыстойныя людзі, якія не парушаюць, да якіх прычапіцца няма да чаго, — мы іх туды дадамо».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў пытанні кантролю прыватнага бізнэсу трэба разумець, што калі размова ідзе аб роўных умовах з дзяржаўнымі прадпрыемствамі, то і кантроль павінен быць аналагічны.

@nashaniva Лукашэнка пачаў рэкламаваць бізнэс самай багатай жанчыны Расіі #беларусь #мінск #белорусы #новостибеларуси #минсксейчас #лукашенко #нашаніва ♬ The Thing Is - Ty Simon

«Так мы кантралюем, ды яшчэ як. Ну так і вас будзем кантраляваць, калі вы гэтага заслугоўваеце. Так у любой дзяржаве. Але, падкрэсліваю, мы гатовыя не кантраляваць. Як дамовімся. Калі вы плаціце падаткі. Гэта — галоўнае. І не будзеце крыўдзіць людзей — звычайных рабочых, сялян, якія ў вас працуюць. Гэта галоўныя дзве ўмовы», — заявіў ён.

«Разам прыдумайце і занясіце мне прапанову. Вось мы і дазволім гэтае пытанне. Калі хтосьці не хоча сумленна працаваць, мы вас таксама не пакараем, пакуль не знойдзем за што. Не злоўлены — не злодзей. Не я прыдумаў. Таму падумайце разам, як гэта зрабіць. Але не чохам. Чохам нават і не прапануйце нічога», — дадаў Лукашэнка.

Каментары6

  • Ёсік
    17.02.2025
    Ужо не скрываючы прапанаваў пад сябе ўсіх узяць, хто гатовы ўтрымліваць ягоны статак і зграю. Нічога не скажаш, савецкі чалавек, толькі, праўда, цар.
  • в переводе
    17.02.2025
    на обычный: вот есть те, кто дадут побольше и их трогать не будем. с годами ненасытная цыганская алчность только увеличивается. как и увеличивается табор ненасытных цыганят-байстрючат, которых должны содержать белорусы.
  • Бывалы
    17.02.2025
    Это означает что его приближенные кланы получат индульгенцию и льготы, а с остальных бизнесменов сдерут три шкуры

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»79

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю3

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць