«План, як спыніць Пуціна і скончыць вайну». Зяленскі сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША ў Мюнхене
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў на адкрытай у пятніцу Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы і сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам. Бакі заявілі, што засталіся задаволеныя перамовамі, піша Бі-бі-сі.

«Мы вельмі ўдзячныя за амерыканскую падтрымку ад прэзідэнта Трампа, — заявіў Зяленскі. — У нас сёння адбылася добрая размова. Наша першая сустрэча. Упэўнены, не апошняя. І што нам сапраўды трэба — гэта размаўляць больш, працаваць больш і рыхтаваць план, як спыніць Пуціна і скончыць вайну. Мы сапраўды вельмі хочам міру, але нам патрэбныя рэальныя гарантыі бяспекі, і мы працягнем нашы сустрэчы».
Вэнс таксама назваў размову з украінскай дэлегацыяй плённай. Акрамя яго, у сустрэчы ўдзельнічалі дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа і спецпрадстаўнік Дональда Трампа па Украіне Кіт Келаг.
«Ёсць шэраг рэчаў, якімі трэба займацца далей, і фундаментальна наша мэта, як яе акрэсліў прэзідэнт Трамп, — мы хочам, каб вайна скончылася, каб людзей перасталі забіваць, але мы хочам дасягнуць трывалага, доўгатэрміновага міру, а не такога, пры якім Усходняя Еўропа праз некалькі гадоў зноў апынецца ў стане канфлікту», — заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША.
Перад сустрэчай з Вэнсам падчас выступлення на канферэнцыі Зяленскі сказаў, што не мае намеру сустракацца ні з кім з прадстаўнікоў Расіі, акрамя расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
«Я не буду сустракацца з расіянамі, гэта не частка маіх планаў, — сказаў прэзідэнт Украіны. — Я сустрэнуся толькі з адным расіянінам — з Пуціным. Толькі пасля таго, як у нас будзе агульны план з Трампам, Еўропай, і мы сядзем з Пуціным і спынім вайну. Толькі ў гэтым выпадку я гатовы сустрэцца».
Пуцін не выказваў гатоўнасці сустракацца асабіста з Зяленскім і неаднаразова ставіў пад сумнеў яго легітымнасць.
Перад перамовамі з Зяленскім віцэ-прэзідэнт ЗША таксама выступіў на канферэнцыі з прамовай, у якой рэзка раскрытыкаваў еўрапейскія краіны і амаль нічога не сказаў пра вайну ва Украіне.
«Пагроза, якая мяне больш за ўсё турбуе ў дачыненні да Еўропы, — гэта не Расія, не Кітай, не любы іншы знешні чыннік. Мяне турбуе пагроза знутры — адступленне Еўропы ад некаторых з яе найважнейшых каштоўнасцяў, якія яна падзяляе з ЗША», — сказаў ён.
Паводле слоў Вэнса, няма больш надзённага пытання, чым масавая міграцыя, і Еўропа, на яго думку, уступае ў «крызіс, які сама сабе стварыла».
«Калі вы баіцеся ўласнага народа, Амерыка нічым не зможа вам дапамагчы. Вы не можаце заваяваць дэмакратычны мандат, падвяргаючы цэнзуры сваіх апанентаў або саджаючы іх у турму», — заявіў ён.
Міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус, які выступаў неўзабаве пасля віцэ-прэзідэнта ЗША, рэзка адхіліў крытыку з боку Вэнса.
«Віцэ-прэзідэнт ЗША толькі што паставіў пад сумнеў дэмакратыю не толькі Германіі, але і Еўропы ў цэлым. Калі я яго правільна разумею, ён параўноўвае стан Еўропы з тым, што пануе ў некаторых аўтарытарных рэжымах… Гэта непрымальна», — сказаў Пісторыус.
Зяленскі: Я не планую сустракацца ні з якімі расіянамі, акрамя Пуціна
Што будзе з Беларуссю пасля размовы Трампа і Пуціна?
«Ты не можаш выйграць дэмакратычныя выбары тым, што кідаеш свайго апанента за краты». Ці адрэагуе на словы Вэнса Лукашэнка?
Зяленскі збіраецца паразмаўляць з Трампам пра Беларусь
Ціханоўская ў Мюнхене: Патрабуем, каб расійскія войскі былі выведзеныя не толькі з Украіны, але і з нашай зямлі
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Так што варта адкрыта казаць, што гэта не сам Пуцін, а Расія і Расіяне напалі на Украіну і ўкраінцаў.