Усяго патроху11

Навукоўцы адкрылі новы від рыбы. Яна жыла ў Беларусі

Пасля аналізу лускі, знойдзенай на тэрыторыі Беларусі, навукоўцы заявілі пра адкрыцце новага віду ранніх рыб Moythomasia lebedevi, які існаваў у Дэвонскі перыяд. Даследаванне апублікавала ў часопісе The Rivista Italiana di Paleontologia e Stratigrafia група навукоўцаў, сярод якіх кандыдат геолага-мінералагічных навук Дзмітрый Плакс з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

Навуковая рэканструкцыя знешняга выгляду адкрытай рыбіны
Навуковая рэканструкцыя знешняга выгляду адкрытай рыбіны

Дэвон — геалагічны перыяд палеазойскай эры, які пачаўся каля 416 млн, а скончыўся 360 млн гадоў таму. На яго пачатку большая частка сучаснай Беларусі ўжо знаходзілася на сушы (мора адступіла). Дэвонскі перыяд характарызаваўся вялікай разнастайнасцю рыб, таму яго яшчэ называюць «эпохай рыб».

Мяркуючы па адкрытых крыніцах, на сёння вядомыя толькі некалькі разнавіднасцяў вымерлага роду Moythomasia. Папярэднюю навукоўцы адкрылі ў 2015 годзе. Moythomasia апісваюць як прэснаводную рыбу сярэдняй даўжынёй каля дзевяці сантыметраў.

Каментары1

  • Жвір
    14.02.2025
    Цікава, а ці смачная яна была ? Можа навукоўцы могуць вызначыць, можа ШІ ведае, калі што...?

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць