Грамадства55

Настаўніцу беларускай мовы з Мінска з 20-гадовым стажам судзяць за абразу Лукашэнкі

У 2020-м Анжаліка Алясюк была ў выбарчай камісіі.

Анжаліка Алясюк. Фота: minsknews.by

27 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачынаецца працэс над Анжалікай Алясюк. Жанчыну абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Пакаранне па гэтым артыкуле можа самае рознае — ад штрафу да калоніі на чатыры гады. Суддзя — Юлія Блізнюк.

У 2020-м годзе Анжаліка Алясюк была ў выбарчай камісіі на ўчастку ў школе №49 Мінска. У гэтай навучальнай установе яна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.

Цяпер жанчына працуе выхавацелькай дашкольнай адукацыі ў дзіцячым садку №527 Мінска.

Стаж яе працы ў педагагічнай сферы — больш за 20 гадоў, Алясюк мае першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Каментары5

  • Жыгуль
    15.02.2025
    У нас патэнцыяльных палітвязняў з запасам, прыкладна 97%. Набірай не хачу, любога на вуліцы хапай- не памылішся.
  • Ёсік
    15.02.2025
    Лукашэнка, за цябе ніхто, акрамя неадукаваных пенсіянераў, ды лайдакоў з УС і МУС, не галасаваў. А ведаеш чаму? Ты ўсім апастыліў.
  • Блінок і в'юшка
    15.02.2025
    Ёсік, ёсць слова "збрыдзеў".
    ))

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага6

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

Талібы купляюць у Беларусі зброю і дроны. Пасярэднічае Індыя, згоду дала Расія — Afghanistan International15

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць