З 1991 года, калі Украіна стала незалежнай, колькасць яе насельніцтва з-за міграцыі і вайны скарацілася з 52 да 32 мільёнаў чалавек у 2024 годзе.

«У дзень сваёй незалежнасці, у 1991 годзе, Украіна была дзяржавай з 52 мільёнамі чалавек. За дзесяць гадоў гэтая колькасць упала да 48 мільёнаў. Да першага ўварвання [РФ у 2014 годзе] было толькі 45 мільёнаў. У 2015 годзе, пасля анексіі Крыма, колькасць скарацілася да 42», — распавёў віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнага адзінства Аляксей Чарнышоў.
Па словах Чарнышова, на канец 2024 года ва Украіне засталося каля 32 мільёнаў чалавек.
Ён таксама падкрэсліў, што агульная колькасць украінцаў як нацыі складае каля 60 мільёнаў чалавек, але палова з іх жыве за мяжой. Некаторыя з гэтых людзей з'ехалі з Украіны яшчэ да поўнамаштабнай вайны.
Віцэ-прэм'ер адзначыў, што каля 5 мільёнаў чалавек з'ехалі пасля 2022 года, калі РФ пачала поўнамаштабнае ўварванне.
Паводле ацэнкі Інстытута дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны, да 2041 года насельніцтва Украіны можа скараціцца да 28,9 мільёна чалавек, а да 2051 — да 25,2 мільёна, піша «УП».
-
«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты пульсу». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны
-
Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць
-
Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год
Каментары