Навука і тэхналогіі2323

Генетыкі перанеслі прарадзіму індаеўрапейцаў ва Украіну

Даследаванне сотняў узораў старажытнай ДНК паказала, дзе і калі сфармавалася супольнасць першых індаеўрапейцаў, чыя маштабная экспансія на захад і ўсход вызначыла аблічча сучаснага чалавецтва.

Украінскае Падняпроўе. Фота: krainaz.org

На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва хуткасць развіцця розных яго частак істотна адрознівалася. Калі Новы Свет так і не выйшаў з неаліту, а Аўстралія — з палеаліту, то першапачаткова нешматлікія продкі сучасных кітайцаў, індаеўрапейцаў і афразійцаў стварылі амаль усе цывілізацыі старажытнасці.

Аднак у найбольш уплывовай (да XXI стагоддзя) з гэтых галінаў — індаеўрапейскай — даволі заблытаная гісторыя: навукоўцы дагэтуль спрачаюцца, дзе, калі і як сфармаваліся індаеўрапейцы. Пра гэта распавядае партал Naked Science.

ДНК на службе навукі

У апошнія дзесяцігоддзі дзякуючы аналізу ДНК стала зразумела, што перад заваяваннем Індыі і Заходняй Еўропы індаеўрапейцы пражывалі на тэрыторыі ямнай культуры — у стэпах каля Чорнага і Каспійскага мораў. Каля 3300 года да н. э. яны ўварваліся ў заходнія рэгіёны Еўропы (аж да Атлантыкі), стварыўшы культуру шнуравой керамікі, а таксама прасунуліся ў стэпы сучаснай Хакасіі (афанасьеўская культура).

Аднак тое, што старажытныя індаеўрапейцы былі ямнікамі, адказвала толькі на частку пытанняў пра іх паходжанне. Узнікла іншая праблема: з каго, як і калі самі ямнікі сфармаваліся?

Продкі ямнікаў

Аўтары новага даследавання, апублікаванага ў Nature, прааналізавалі ДНК 435 старажытных людзей (больш за 80% з іх — з тэрыторыі сучаснай Расіі), каб разабрацца ў паходжанні ямнай культуры. Ім удалося выявіць асноўныя групы іх продкаў і ўдзельную вагу гэтых груп.

На карце з даследавання лічбай 1 пазначана папуляцыя Ніжняя Волга-Каўказ, якая дала 80% генаў ямнікам, а таксама 10% генаў народу хетаў. На поўнач ад яе знаходзіцца папуляцыя паляўнічых-збіральнікаў Сярэдняй Волгі (2), што зрабіла пэўны ўнёсак у гены ямнікаў (індаеўрапейцаў). На захадзе, каля Дняпра, знаходзіцца папуляцыя паляўнічых-збіральнікаў з тэрыторыі сучаснай Украіны, якія далі да 20% генаў ямнікам-індаеўрапейцам. Лічбай 4 пазначана анаталійская папуляцыя, у гены якой унеслі свой унёсак людзі з папуляцыі Ніжняй Волгі-Каўказа

Каля 80% генаў ямнікаў паходзіць ад груп, што жылі ў перыяд 4000—5000 гг. да н.э. у раёне ад Ніжняй Волгі да Каўказа. Каля 4000 года да н.э. частка з іх мігравала да Дняпра, дзе змяшалася з мясцовымі паляўнічымі-збіральнікамі, сфармаваўшы сярэднестогаўскую культуру.

Літаральна 20% генаў будучых ямнікаў паходзяць ад дняпроўскіх паляўнічых-збіральнікаў. Але даследчыкі лічаць менавіта гэтае зліццё на Дняпры кропкай фарміравання продкаў ямнай культуры.

Відаць, так адбылося таму, што пры наступнай экспансіі ямнікаў у ДНК з выяўленых шкілетаў амаль няма слядоў змяшэння з мясцовымі жыхарамі, у той час як у раёне сярэднестогаўскай культуры сляды такога змяшэння ёсць.

Дэмаграфічны выбух і экспансія

У 3650—3350 гг. да н.э. ямнікі былі нешматлікімі — усяго некалькі тысяч чалавек. Сёння ж на індаеўрапейскіх мовах размаўляе каля 40% насельніцтва планеты.

Але пасля 3600 года да н.э. адбылося дэмаграфічнае ўзрушэнне: да 3300 года да н.э. іх колькасць вырасла ў 10 разоў. Услед за гэтым у гэтай супольнасці здарыўся выбухны дэмаграфічны рост: да 3300 да нашай эры іх было прыкладна на парадак больш, чым да 3600 да нашай эры.

Колькасць папуляцыі ямнікаў-індаеўрапейцаў па розных датавальных групах старажытнай ДНК. Лёгка заўважыць, што да сярэдзіны чацвёртага тысячагоддзя да нашай эры колькасць іх продкаў змяншалася, прычым агульнае скарачэнне дасягнула некалькіх разоў. Аднак пасля 3600 года да нашай эры адбыўся рэнесанс: ямнікі пачалі вельмі хутка павялічваць сваю колькасць

Адразу пасля 3300 года да н.э. яны распаўсюдзіліся на тэрыторыю сучаснай Хакасіі, Заходняй Еўропы і Малой Азіі.

Навукоўцы мяркуюць, што хуткая экспансія ямнікаў была выкліканая тэхналагічнымі або культурнымі інавацыямі, якія з’явіліся ў сярэднестогаўскай культуры незадоўга да 3300 года да н.э.

Вынікі даследавання

Генетычны след групы Ніжняй Волгі — Каўказа зафіксаваны як у Закаўказзі (верагодна, паўплываў на фарміраванне ядра будучых армян), так і ў Анатоліі, дзе 10% генаў хетаў паходзіць ад гэтай групы.

Аўтары даследавання выказалі гіпотэзу, што супольнасць носьбітаў праіндаанаталійскай мовы сфармавалася ў папуляцыі Ніжняй Волгі — Каўказа ў 4400—4000 гг. да н.э.

Такім чынам, і хеты, і ямнікі маюць індаеўрапейскае паходжанне, але ў генафондзе хетаў мала слядоў «ядра» ямнікаў з раёна Дняпра.

Невырашаныя пытанні

Даследаванне прэтэндуе на тое, каб паставіць кропку ў пытанні пра прарадзіму класічных індаеўрапейцаў, але далейшая іх гісторыя ўсё яшчэ застаецца складанай і шмат у чым загадкавай.

Напрыклад, індаіранская галіна індаеўрапейцаў паходзіць не наўпрост ад ямнікаў, а ад народаў культуры шнуравой керамікі, што ўтварыліся пасля ўварвання ямнікаў у Заходнюю Еўропу. Продкі індаіранцаў доўга мігравалі назад на ўсход, перш чым трапіць у Індыю і Іран.

Каментары23

  • Рукатвар
    10.02.2025
    Мне здавалася, што гэты ўкраінапсіхоз, які пачаўся пасля пачатку вайны, ужо даўно скончыўся, бо пасля пачатку ўкраінцы былі лепшыя паўсюль і ва ўсіх сферах: лепшыя спартсмены, лепшыя палітыкі, лепшыя крэатыўшчыкі, лепшыя, лепшыялепшыя... Толькі піраміды яшчэ не яны пабудавалі. Аказваецца, што не. Зараз мы дайшлі да таго, што ўкраінцы, гледзячы на назву артыкула, былі яшчэ і асновай індаеўрапейскіх цывілізацый😁. Ну можа ўжо хопіць, не? Нават калі навукоўцы нешта там і знайшлі, то ў той час ніякай Украіны і не планавалася нават яшчэ, і людзі, якія пражывалі на тых тэрыторыях, былі ну зусім не ўкраінцамі.
  • Тваррука
    10.02.2025
    Рукатвар, а ты артыкул хоць здолеў уцямна прачытаць, ці толькі загаловак асіліў?
  • Ш
    10.02.2025
    Рукатвар, гістэрычны псіхоз якраз у zэтнікаў

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе19

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе19

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць