Навука і тэхналогіі7676

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў

Беларускія карыстальнікі сэрвісу са здзіўленнем дзеляцца абноўленымі вынікамі сваіх ДНК-тэстаў, паводле якіх у іх цяпер больш за палову балтыйскіх генаў. 

Куршская каса, Літва. Ілюстрацыйнае фота

Генеалагічны сайт MyHeritage, які карыстаецца вялікай папулярнасцю ў тым ліку праз даступнасць ДНК-тэстаў, абнавіў мадэль, паводле якой раней вызначалася этнічнае паходжанне.

Папярэдняя версія, якая з'явілася 8 гадоў таму, была распрацавана на аснове больш простага алгарытму. Новая версія грунтуецца на алгарытме, які быў створаны навуковым аддзелам MyHeritage з нуля. На працягу двух гадоў аддзел праводзіў уласныя даследаванні, каб удасканаліць сістэму. У выніку было вылучана 79 этнічных груп замест ранейшых 42.

Напрыклад, людзі, якія ў папярэдняй версіі прыпісваліся да супольнай скандынаўскай этнічнай групы, у новай версіі атрымалі больш падрабязнае размеркаванне працэнтаў па шведскай, нарвежскай і дацкай этнічных групах. Таксама MyHeritage цяпер адрознівае цэлых 15 этнічных груп яўрэяў.

Камплект ДНК-тэста ад MyHeritage. Фота: Наша Ніва

Ускладненне аналізу генетычнай інфармацыі карыстальнікаў закранула і беларусаў. У сацсетках беларусы дзеляцца новымі вынікамі: у большасці выпадкаў назіраецца істотны рост долі балтыйцаў (ці прыбалтаў) і змяншэнне долі ўсходнееўрапейцаў. У некаторых з'явілася доля балканцаў.

У кагосьці доля балтыйцаў вырасла з 45% да 51%, а ў кагосьці адразу з 11% да 51%. Выглядае, што змены адбываліся рандомна, але гэта зусім не так.

Адкуль такія радыкальныя змены?

Вызначэнне этнічнай прыналежнасці з'яўляецца галоўнай прычынай, па якой большасць і робіць тэсты ДНК, хоць практычнае прымяненне яе амаль нулявое, у адрозненне, напрыклад, ад пошуку сваякоў. MyHeritage пры вызначэнні вашай этнічнай прыналежнасці паказвае, які працэнт вашай ДНК адносіцца да той ці іншай этнічнай групы, адзначаючы рэгіёны іх пражывання каляровымі плямамі на карце свету.

Варта звярнуць увагу на тое, што большасць беларусаў адносяцца да трох этнічных груп: «усходнееўрапейцаў», «прыбалтаў» і «балканцаў». Гэтыя абазначэнні адсылаюць менавіта да рэгіёна, а не да канкрэтных груп народаў. «Прыбалт» — гэта не тое ж самае, што балт, «усходнееўрапеец» — не ўсходні славянін, а «балканец» — не паўднёвы славянін і не румын. 

Зрэшты, на сайце ёсць больш вузкія генетычныя групы, якія асацыююцца з канкрэтнымі народамі. Калі славянскія гены развесці паміж сабой складана праз надзвычайную блізкасць палякаў, беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, то ў «прыбалтах» у тэстах беларусаў выразна вылучаюцца менавіта літоўцы з удакладненнем «у Літве і Польшчы».

Паводле MyHeritage у 90% беларусаў сустракаюцца прыбалтыйскія і ўсходнееўрапейскія гены, больш чым у паловы — балканскія. Скрыншот сайта

Даныя пра этнічнае паходжанне карыстальнікаў генетычныя сэрвісы бяруць з вынікаў тэстаў сваіх карыстальнікаў, якія пазначаюць, дзе жылі іх апошнія вядомыя ім продкі. Вынікі новых ДНК-тэстаў параўноўваюць з базай старых тэстаў, з чаго робяцца высновы пра рэгіён, дзе жылі вашы продкі ў апошнія стагоддзі. На вялікіх даных атрымліваецца досыць пераканаўча.

З улікам таго, наколькі папулярнай стала паслуга ў апошнія гады, за 8 гадоў база генетычных даных істотна ўдакладнілася па розных рэгіёнах планеты, таму новыя вынікі мусяць быць больш навукова абгрунтаванымі. 

Праўда, варта адзначыць, што даныя маглі сказіць палітычная і эканамічная сітуацыя ў рэгіёне: MyHeritage не дасылае тэсты непасрэдна ні ў Беларусь, ні ў Расію, а яго кошт з дастаўкай кусаецца для шараговага жыхара гэтых краін. А ў іншых еўрапейскіх краінах, у тым ліку Літве, такі тэст зрабіць і проста, і танна.

Карта распаўсюджання балцкіх гідронімаў. Балты прысутнічалі на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Фота: Wikimedia Commons

Але гэты перакос, калі верыць распрацоўшчыкам, павінен будзе кампенсаваць тое, што пры аналізе этнічнага паходжання глядзяць не толькі дзе сёння пражывае асоба, якая зрабіла тэст, але і дзе жылі яе продкі.

Тое, што многія беларусы маюць шмат супольнага ў сваіх генах з балтамі, паказваюць генетычныя даследаванні і ўскосна пацвярджаюць гістарычныя звесткі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары76

  • Гы
    06.02.2025
    Гэта ўсё ліцьвінскія гены :)
  • Гены кракадзіла Гены
    06.02.2025
    Яшчэ раз нагадваю, што падобныя сэрвісы - адзін са спосабаў збору генетычнай інфармацыі для спецслужб. Проста трымайце гэта ў галаве, калі за ўласныя грошы адпраўляеце сваю канфідэнцыяльную інфармацыю гэтым "гадалкам".
  • Жвір
    06.02.2025
    Гены кракадзіла Гены , а навошта яна (генэтычная інфармацыя) ім (адмысловым службам) трэба ?

Цяпер чытаюць

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі11

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

Беларусь увайшла ў сусветны топ-10 па долі жанчын у насельніцтве2

Расія пачала ставіць антыдронавыя «мангалы» на падводныя лодкі Чарнаморскага флоту4

У Дрыбінскім раёне хлопчык пайшоў лавіць рыбу і зачапіў вудай за правады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі11

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць