Грамадства22

БелАЗ масава падае ў суд на расійскія фірмы. Што адбываецца?

З верасня 2024 года беларускае прадпрыемства падало ў расійскія суды больш за 20 пазоваў.

БелАЗ масава падае пазовы да расійскіх індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній. Сутнасць усіх пазоваў прыкладна аднолькавая. БелАЗ спрабуе спагнаць кампенсацыю за парушэнне выключных правоў на таварны знак, піша Office Life.

Часцей за ўсё гаворка ідзе пра іпэшнікаў і юрыдычных асоб, якія прадавалі на маркетплэйсах розныя тавары пад брэндам БелАЗ. Напрыклад, калекцыйныя мадэлі самазвалаў, «якія валодаюць прыкметамі кантрафактнасці», бірулькі, магнітныя пазлы на халадзільнік і многае іншае.

У чэрвені 2022 года калегія Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці Расіі прызнала слоўныя абазначэнні «БелАЗ» і BELAZ агульнавядомымі таварнымі знакамі. Такія знакі падлягаюць асаблівай абароне з боку дзяржавы.

Звычайна, БелАЗ патрабуе кампенсацыі ў 50 тысяч расійскіх рублёў (крыху больш за 500 даляраў). Таксама ў пазовах беларускае прадпрыемства просіць спагнаць з ІП і юрыдычных асоб паштовыя выдаткі і выдаткі па аплаце дзяржпошліны за падачу пазову.

Частка спраў разглядаецца ў парадку спрошчанай вытворчасці, то-бок рашэнне па справе прымаецца аднаасобна суддзёй без выкліку бакоў у суд.

У выпадку з індывідуальнымі прадпрымальнікамі суд, як правіла, часткова задавальняе патрабаванні БелАЗа і спаганяе з ІП ад 10 да 25 тысяч расійскіх рублёў (ад 100 да 250 даляраў), а таксама памер дзяржпошліны і паштовыя выдаткі. Зрэшты, часам суд і зусім спыняе разгляд справы, паколькі бакі заключаюць міравое пагадненне.

Што тычыцца юрыдычных асоб, то суд часцей за ўсё цалкам задавальняе патрабаванні беларускага прадпрыемства.

Каментары2

  • птн хло
    31.01.2025
    В россии режим не до законов действует перманентно. У них там чекист - главный вор в стране с состоянием в миллиарды долларов
  • Чел
    31.01.2025
    Белаз прямо как Юра Антонов.

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах48

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні3

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах48

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць