Грамадства2727

Рыжанкоў: Захад не дапускае, што хтосьці можа ўжыць такога роду сілу. А сілу такую можа ўжыць Расія. Мы разам з Расіяй

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у інтэрв'ю расійскаму выданню «Известия» ацаніў верагоднасць эскалацыі сітуацыі. Пры гэтым ён рабіў супрацьлеглыя заявы: з аднаго боку, «у Расіі няма і не можа быць мэты зноў на Берлін ці Парыж», з другога, Захад нават не чакае, а Расія з Беларуссю могуць па ім ўдарыць. 

Адказваючы на пытанне выдання, Рыжанкоў сказаў, што на межах «абстаноўка досыць складаная».

«Насамрэч, не слабеюць правакацыі з украінскага боку ў дачыненні да нашай мяжы. Таксама фіксуецца вельмі шмат мілітарызаваных дзеянняў з боку нашых суседзяў уздоўж мяжы: Польшчы, Літвы, Латвіі <> Польшча ўзбройваецца да зубоў, збіраючы лепшае з усяго свету ўзбраенне ад ЗША да Паўднёвай Карэі, прычым наступальнае ўзбраенне. Літва, Латвія гатовыя ледзь не ўвесь бюджэт свой траціць на мілітарызацыю», — кажа Рыжанкоў.

Ён канстатуе, што выдаткі заходніх краін на абарону растуць. 

«Гэта як у спектаклі: калі ёсць на сцяне зброя, то яна стрэліць у канцы акту. І наша задача — дыпламатычнымі спосабамі, не паддаючыся на правакацыі, прадухіліць гэта. Таму што ў такім супрацьстаянні пераможцаў не будзе. Калі Захад сёння паставіць Расію і Беларусь перад выбарам цывілізацыйнага існавання, то проста іншага варыянту не застанецца.

Яны не дапускаюць, што хтосьці можа ўжыць такога роду сілу. А сілу такую можа ўжыць Расія. Мы разам з Расіяй. Мы падпісалі дамову з Масквой аб сумеснай гарантыі бяспекі, дзе ў тым ліку прапісана і прымяненне ядзернай зброі. Акрамя таго, ёсць дамоўленасці размясціць у Беларусі «Арэшнік». Гэта самае сучаснае ўзбраенне, якому няма аналагаў нават за мяжой. Гэта наш адказ, але адказ стрымлівання, а не наступальны», — пераходзіць на пагрозы міністр замежных спраў.

Пасля пагроз Рыжанкоў супакойвае заходніх калег. 

«Я шчыра вам скажу, што з кім бы са сваіх заходніх калег я ні гутарыў, я ўсім кажу: перастаньце палохаць ваш народ, што рускія прыйдуць зноў у Берлін або Парыж, як было 80 або 200 гадоў таму. Няма такой мэты, і быць яе не можа», — кажа ён.

Пасля гэтага Рыжанкоў пераходзіць да зусім нечаканага — да «дэнацыфікацыі» Украіны. 

«Сёння ёсць адна мэта — вырашыць пытанне з дэнацыфікацыяй Украіны і тыя пытанні, якія стаяць сёння перад Расіяй», — кажа міністр замежных спраў Беларусі. 

Пад дэнацыфікацыяй Украіны Расія разумее поўную русіфікацыю краіны аж да знішчэння ўкраінскай дзяржаўнасці.

Каментары27

  • Ваўкалак
    29.01.2025
    Я так і думаў, што ён разумова адсталы
  • Руслан
    29.01.2025
    Хочет доказать Москве, что именно его надо посадить в кресло гауляйтера РБ. В транзитном порядке.
  • Андрусь
    29.01.2025
    " Не все только плохое было связано в Германии с известным Адольфом Гитлером. Немецкий порядок формировался веками, при Гитлере это формирование достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента"

Цяпер чытаюць

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску выставілі на продаж чатыры бары пад брэндам Lidbeer

Амерыканскі акцёр Чэнінг Татум прыйшоў на матч Францыя — Нарвегія ў вобразе Эрлінга Холанда2

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек4

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»21

У нядзелю да +38°С, у панядзелак да +39°С. Але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Якая драма ў Іране! Святкавалі выхад у плэй-оф, але гол адмянілі10

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць