Свет44

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас заклікала краіны ЕС узбройвацца.

Кая Калас. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза па замежных справах Кая Калас заявіла, што Расія можа напасьці на ЕС у 2028 годзе.

Пра гэта яна расказала на канферэнцыі Еўрапейскага абароннага агенцтва, паведамляе «Еўраньюс».

«Многія нашы нацыянальныя разведвальныя службы перадаюць нам інфармацыю пра тое, што Расія можа праверыць абаронную гатоўнасць ЕС праз тры-пяць гадоў. Еўрасаюз павінен не толькі траціць грошы на прадухіленне вайны, але і рыхтавацца да яе», — заявіла Калас.

Паводле яе слоў, у 2024 годзе краіны Еўрасаюза трацілі на абарону ў сярэднім 1,9% ВУП, у той час як Расія — 9%.

«Няздольнасць Еўропы інвеставаць у вайсковы патэнцыял таксама пасылае небяспечны сігнал агрэсару. Слабасць запрашае яго», — сказала Калас.

Яна дадала, што Расія за тры месяцы можа вырабіць больш зброі і боепрыпасаў, чым 27 краін блока ў сукупнасці за 12 месяцаў.

«Прэзідэнт Трамп мае рацыю, калі кажа, што мы трацім [на абарону] недастаткова», — мяркуе Калас.

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі адзначыла, што Украіна, стрымліваючы Расію ў абарончай вайне, выйграе час для Еўрасаюза.

Каментары4

  • Жвір
    22.01.2025
    Хто такая Марыя Каллас - ведаю, пад яе "Casta Diva" млею й чмурэю.
    Хто такая Кайя Каллас ? Функцыянер-рупар. Выклікае раздражненьне.
  • Кала Каяс
    23.01.2025
    Можа напасці, а можа і не напасці :) Калі вы робіце такія гучныя заявы, пакажыце тыя доказы ад выведкі. Бо кошт пытання - мільярды еўра. Ці мы павінны верыць на слова палітыкам?
  • Ой, пурга какая....!&:;!
    23.01.2025
    Непонятно, почему Путину требуется напасть на Европу? Чтобы в Карловы Вары на танках приехать в отпуск? Или на лазурный берег?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»10

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН10

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме2

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць