Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам
Пасля перыяду даносаў прарасійскіх актывістаў і забароны на выступы дзіцячы блогер-мільённік Дзім Дзімыч выйшаў на новы ўзровень прыстасавання да сітуацыі — цяпер ён апублікаваў сумеснае фота з сынам Аляксандра Лукашэнкі Мікалаем.
«Час выбраў нас», — падпісаў здымак Дзім Дзімыч.
Дзім Дзімыч стаў шырока вядомы па-за межамі сваёй аўдыторыі, дзякуючы даносам Вольгі Бондаравай і яе паплечнікаў. Яны вінавацілі блогера ў ЛГБТ-прапагандзе. Таксама Бондарава абуралася, што блогер апранаецца ў ружовае, а ў некаторых жартаўлівых роліках быў у сукенцы.
Пасля яе скаргаў з сайта «Еўраопта» знялі рэкламу з Дзім Дзімычам, а яго самога адправілі ў эфір да прапагандыста Рыгора Азаронка.
Пазней блогера-мільённіка выклікалі ў Міністэрства культуры. «Там мы паразмаўлялі наконт майго кантэнту, унеслі правільныя карэкціроўкі», — распавёў блогер у інстаграме.
Пасля даносаў Дзім Дзімычу забаранілі выступаць у школах. Ён падаваў у суд на Бондараву і, паводле яе слоў, прайграў яго.
Нядаўна стала вядома, што з Дзім Дзімычам, Саладухам і Ярмоленкам для Лукашэнкі запісалі песню «Надо!» Справа нават дайшла да спробы ўступлення ў лукашэнкаўскую партыю.
Цяпер Дзім Дзімыч ездзіць па перадвыбарчых агітацыйных лукашэнкаўскіх марафонах. Выглядае, там і быў зроблены здымак з Колем Лукашэнкам.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Яны выдатна паказалі, што грошы для вас куды важнейшыя, чым гонар і годнасць.