Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што не возьме ўдзелу у нефармальным саміце СНД, які пройдзе сёння ў Пецярбургу, праз станоўчы тэст на каранавірус. Рашэнне аб прысутнасці на саміце ЕАЭС пакуль не прынята, піша РІА «Навіны».

У фэйсбуку Пашынян паведаміў, што ў мінулы панядзелак атрымаў станоўчы вынік тэсту на кавід. Два дні прэм'ер, паводле яго слоў, правёў у самаізаляцыі ў сваёй рэзідэнцыі, а ў сераду, атрымаўшы адмоўны вынік, вярнуўся да звычайнага працоўнага графіку.
«Пасля кансультацый з калегамі я не буду ўдзельнічаць у нефармальным саміце лідараў краін СНД, які пройдзе сёння ў Санкт-Пецярбургу», — дадаў Пашынян.
Прэм'ер-міністр Арменіі паабяцаў да канца дня прыняць рашэнне адносна ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага эканамічнага савета ЕАЭС, якое павінна адбыцца ў чацвер.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары