Грамадства1717

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы

Застацца ў Беларусі блогеру Уілу Эгертану з Вялікабрытаніі не дапамаглі ні візіты да Кубракова, ні ягоны флэшмоб у тыктоку «Дайце хлопцу ДНЖ». Нядаўна ён усё ж выехаў з краіны — але не з першай спробы, бо блогера спачатку развярнулі на беларуска-літоўскай мяжы.

Уіл Эгертан. Фота з яго інстаграма

Пра дзіўныя прыгоды ў Беларусі папулярнага ў тыктоку і інстаграме брытанскага блогера Уіла Эгертана (нік willeggerton) мы ўжо распавядалі раней. Яго палюбілі як простыя беларусы, якія радасна кідаліся абдымаць хлопца ў зялёных шортах і цішотцы (Уіл нават у маразы не вельмі ўцяпляўся), так і прапагандысты.

Але ж з дакументамі і легалізацыяй у Беларусі ў такога шчырага фаната з Захаду чамусьці ўвесь час былі праблемы. Ён нават хадзіў на паклон да міністра ўнутраных спраў Беларусі Івана Кубракова — той літасціва дазволіў брытанцу застацца ў краіне да сярэдзіны верасня, але нейкім цудам Уіл пражыў у Беларусі ажно да сярэдзіны снежня.

У свой апошні дзень у Мінску Уіл вырашыў хуценька прабегчыся па славутасцях беларускай сталіцы. Жартаваў, што адчувае сум: «Не трэба было есці пельмені зранку, але мы не дазволім гэтаму сапсаваць настрой».

@willeggerton_new спасибо всем за воспоминания…буду очень очень скучать #город #прощай #бег #дождь ♬ оригинальный звук - willeggerton_new

Падчас прабежкі пад дажджом і моцным ветрам брытанец наведаўся на плошчу Перамогі («Гэта рэальна ўражвае, павага ўсім, хто загінуў»), у парк Горкага, Палац рэспублікі, стадыён «Дынама», чыгуначны вакзал, гандлёвы цэнтр «Галерэя», Востраў слёз, Тэатр оперы і балета, «Пясочніцу», Камароўскі рынак.

— З усіх рынкаў, з усіх кірмашоў, на якіх я пабываў, гэты, мабыць, самы прыгожы.

Скончыў сваё развітанне з горадам Уіл у «Лідбір двары», дзе тусіў усё лета, і ледзь стрымаў слёзы:

— Я не змірыўся з фактам, што заўтра з’язджаю.

Гэта відэаразвітанне набрала ў тыктоку каля 455 тысяч праглядаў і больш за 41 тысячу лайкаў. У каментарыях беларусы сумуюць, што Уіл ад’язджае, і спадзяюцца, што МУС усё ж дазволіць яму вярнуцца.

Перад ад'ездам у Лондан Уіл жартаваў:

— Прыехалі, каланізавалі тое, што здолелі — і цяпер радзіма кліча. Але душа мая ўжо належыць Беларусі.

Усе рэчы брытанца змясціліся ў адзін заплечнік. Фанаты нават прыйшлі на платформу сталічнага аўтавакзала, каб пасадзіць блогера на аўтобус да Вільні.

Але Беларусь так лёгка не адпусціла свайго прыхільніка. Беларускія памежнікі не выпусцілі брытанца з краіны і сказалі вяртацца ў Мінск, каб зрабіць выязную візу.

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta раней тлумачыла, што выязная віза патрэбна тым замежнікам, хто жыве ў Беларусі на падставе дазволу на жыхарства, тэрмін дзеяння якога скончыўся. Таксама афармляць выязную візу неабходна замежнікам, калі ў дачыненні да іх вынеслі пастанову аб дэпартацыі.

@willeggerton_new без дополнительных мисий никак #беларусь #автобус #поездка #граница ♬ оригинальный звук - willeggerton_new

Што з гэтага тычыцца Уіла Эгертана, невядома, але афармляць выязную візу ён сапраўды паехаў аўтастопам у Мінск.

— Здагадайцеся, хто забыў набыць выязную візу? Але я не забыў, я нават не ведаў, што трэба, блін… — бедаваў брытанскі блогер.

Другі раз на беларуска-літоўскай мяжы Уіла таксама чакаў непрыемны сюрпрыз — на гэты раз ужо на баку Літвы. Літоўскія памежнікі забралі ў блогера ўсю любімую беларускую згушчонку (бо з Беларусі ў Літву забаронена ўвозіць прадукты).

22 снежня Уіл пасля прагулкі па «Ікеі» нарэшце вылецеў з Вільні ў Лондан.

Каментары17

  • Абармот
    23.12.2024
    Недалеки нейки хлопчык. Радовался бы, что его вообще из рб выпустили, а не задержали как шпиона за выдуманный теракт
  • Огонек
    23.12.2024
    Надо было Уилу попросить Рико Кригера впечатлениями от Беларуси поделиться
  • Двойные стандарты
    23.12.2024
    То есть вот таких фанатов беларуси литва угрозой нац безопасности на считает?

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць