Грамадства1111

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Апошняе відэа з затрыманым, дзе быў бачны ягоны твар, выйшла на канал ГУБАЗіКа 30 кастрычніка 2024 года. Але сілавікі не здолелі абысціся без кантэнту з прыніжэннем затрыманых беларусаў.

Скрыншот з апошняга відэа ГУБАЗіК

У апошнія два дні ГУБАЗіК адкрыў для сябе новы фармат кантэту з прыніжэннем затрыманых. Цяпер яны не паказваюць твар чалавека, а падстаўляюць відэашэраг пад запісанае аўдыя з голасам затрыманых.

Гэта сведчыць пра тое, што яны ўсё ж запісваюць відэа з затрыманымі, але не выкладаюць іх.

Нагадаем, 30 кастрычніка 2024 года ў тэлеграм-канале «Графач», блізкім да міністра інфармацыі Марата Маркава, выйшаў заклік болей не публікаваць «пакаяльныя відэа»: «Ёсць меркаванне, што яны ўжо выканалі сваю ролю. … Эфект ужо дасягнуты, і далейшы прыём нават самых карысных лекаў можа мець пабочкі».

Пасля гэтага, выглядае, губазікаўцам загадалі адмовіцца ад ранейшай рэпрэсіўнай практыкі. На працягу месяца сілавікі прыслухоўваліся да падказкі, а цяпер знайшлі спосаб фармальна абысці яе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Вывад
    07.12.2024
    Вывад: губазікі пляваць хацелі на меркаванне нейкага там "міністра інфармацыі Марата Маркава". Ён для іх пустое месца.
  • Алесь
    07.12.2024
    А почему бы при помощи нейросетей не снимать суды над губазикавцами и другими лукашистами,а так же покояльные видео?
  • .
    07.12.2024
    Ёсць упэўненасць, што гэта быў загад Маркава або яшчэ каго ў Беларусі, а не рызыкі бана на платформах telegram (+apple, +google) ?
    Раней банілі 2 разы.

Цяпер чытаюць

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі1

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Усе навіны →
Усе навіны

За год даляр патаннеў на 16,5 працэнта1

Данія стала першай краінай у Еўропе, якая адмовілася ад дастаўкі папяровых лістоў

Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру18

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі1

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць