Грамадства11

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе

Завершаны асноўныя следчыя дзеянні па крымінальнай справе аб двух тэрактах, учыненых на расійскім БАМе беларусам нібыта па заданні СБУ. Мужчына, якому інкрымінуецца ўстаноўка магнітных мін на чыгуначныя саставы з палівам, цалкам прызнаў віну, назваўшы арганізатарам злачынства яшчэ аднаго беларуса, які пражывае ў Літве, піша «Камерсант».

Сяргей Ерамееў. Скрыншот АНТ

Басманны райсуд падоўжыў да года тэрмін утрымання ў СІЗА грамадзяніна Беларусі Сяргея Ерамеева, які пражываў у апошнія гады ў Расіі і займаўся дробным бізнэсам. 53-гадовы Ерамееў абвінавачваецца ў здзяйсненні двух злачынстваў, прадугледжаных п. «а», «в» ч. 2 арт. 205 (тэракты, учыненыя па папярэдняй змове або арганізаванай групай і якія прывялі да прычынення значнай маёмаснай шкоды) КК.

Гаворка ідзе пра выбухі 29 і 30 лістапада 2023 года на чыгуначных саставах з нафтапрадуктамі, якія рухаліся з Тайшэта ў Тынду і Нерюнгры па Байкала-Амурскай магістралі і прывялі да ўзгарання цыстэрнаў з саляркай.

Супрацоўнікі ФСБ затрымалі Ерамеева ў Омску ў снежні мінулага года.

Фігурант прызнаў сваю віну і пачаў супрацоўнічаць са следствам, што дазволіла ГСУ СКР усталяваць, што раней Ерамееў працаваў на «Нафтане» ў Наваполацку, адкуль яго звольнілі ў 2020 годзе за ўдзел у пратэстах.

А ў 2023 годзе з Ерамеевым звязаўся іншы грамадзянін Беларусі Аляксей Сакалоў, які абвінавачваецца на радзіме ў дзяржаўнай здрадзе, і пражывае то ў Літве, то ў Польшчы. Апошні паведаміў, што супрацоўнічае з СБУ, прапанаваўшы Ерамееву зладзіць акцыі ў Расіі.

Паводле дасланых з-за мяжы каардынатаў Ерамееў, згодна з яго ж паказаннямі, знайшоў гараж у Наваполацку, у якім абсталяваў схованку. Адтуль абраў восем магнітных мін і аванс у $4 тыс.

Затым ён на машыне адправіўся ў Бурацію, дзе замініраваў і падарваў два саставы, атрымаўшы за гэта на банкаўскую карту эквівалент у рублях яшчэ $2 тыс.

Пры арышце ў судзе Омска Ерамееў заявіў, што праз «БАМ вязуць боепрыпасы (на вайну) і ён хацеў перашкодзіць руху цягнікоў.

У наступным яго адправілі ў Маскву, дзе падаўжэнне арышту практычна не абскарджвалася. Улічваючы супрацоўніцтва фігуранта, яго абарона толькі прасіла прызначыць менш строгі рэжым, замяніўшы ўтрыманне ў камеры хатнім арыштам, але ў гэтым было адмоўлена.

Мяркуецца, што ўжо пасля Новага года Ерамееў і яго абарона пачнуць азнаямленне з матэрыяламі крымінальнай справы, якая па сутнасці разгледзіць другі ўсходні Акруговы ваенны суд. Справа ж у дачыненні да Сакалова будзе расследавацца далей.

Каментары1

  • Мх
    05.12.2024
    Вось і да "шабашнікаў у Рашцы" дабраліся.

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць