Вайна77

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO

Прэзідэнт Украіны дапусціў, што краіна можа пайсці на спыненне агню з Расіяй нават без вызвалення ўсіх украінскіх тэрыторый, калі падкантрольная цяпер Кіеву тэрыторыя Украіны будзе «пад дахам NATO. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу Sky News.

Фота: Efrem Lukatsky / AP

Вяртанне ўсёй міжнародна прызнанай тэрыторыі Украіны, уключаючы анексаваны Крым і акупаваныя Расіяй часткі тэрыторый іншых абласцей, — афіцыйна заяўленая мэта Украіны ў вайне. У Кіеве неаднаразова заявілі, што дзеля мірнай дамовы не адмовяцца ад тэрыторый.

Са слоў Зяленскага вынікае, што Украіна па-ранейшаму не гатова адмовіцца ад іх дэ-юрэ, як таго патрабуе Расія. Прэзідэнт Украіны лічыць, што яны могуць быць вярнуты пазней «дыпламатычным шляхам».

Паводле слоў Зяленскага, запрашэнне Украіны ў NATO, у якім будзе сказана, што NATO прызнае юрыдычна існуючыя межы Украіны, можа пакласці канец «гарачай фазе» вайны.

Ён таксама адзначыў, што такое запрашэнне павінна наступіць «хутка». Кожная дамоўленасць аб спыненні агню павінна гарантаваць, што Расія не захопіць новыя ўкраінскія тэрыторыі.

Такую гарантыю, на думку Зяленскага, можа даць запрашэнне ў NATO. Гэтае запрашэнне — першы пункт так званай праграмы перамогі, раней прадстаўленай Зяленскім заходнім лідэрам. Паводле шэрагу паведамленняў, не ўсе краіны NATO гатовы зараз запрасіць Украіну ў саюз.

Зяленскі таксама сказаў, што мае намер непасрэдна камунікаваць з абраны прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і разлічвае на яго падтрымку. Ён заявіў, што важны менавіта прамыя зносіны, адзначыўшы, што ў акружэнні Трампа гучаць розныя галасы.

Пад кантролем Расіі зараз знаходзіцца каля пятай міжнародна прызнанай тэрыторыі Украіны. Акрамя Крыма, гэта вялікая частка Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей, якія Расія лічыць сваёй тэрыторыяй, а таксама частка Харкаўскай вобласці. Украіна, у сваю чаргу, кантралюе невялікі ўчастак расійскай Курскай вобласці.

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін называў умовай пачатку перамоў аб міры адмову Украіны ад Крыма і чатырох абласцей і ад уступлення ў NATO. У Масквы ёсць і іншыя патрабаванні да Кіева, нагадвае Радыё Свабода.

Каментары7

  • НАТО не дапаможа
    30.11.2024
    Калі сур’ёзна, то нато ніхвіга укріане не дапаможа, а адзіны слушны шлях гэта адкб! Ну не будзе ж рашка свайго ж хаўрусьніка атакаваць!
    Пэсэ. Хай ужотўкры адмлвяцца ад тэрыторый, а тое на маскалёў гоняць хвалю, а самі ж пра крым мрояць
  • Bhagawan
    30.11.2024
    Ale ž NATO nie prymaje krainy, jakija majuć niejkija dziejsnyja kanflikty z susiedziami.
  • Грыцко
    30.11.2024
    Зеленский может говорить, что угодно. Суровую и жестокую реальность никто не отменит

Цяпер чытаюць

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

Беларусь заняла 81‑е месца сярод 191 эканомікі свету2

На сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы хочуць зрабіць парк з альпакамі, дамы і банкетную залу ў стайні

«Гаспадар проста пайшоў». У Мінску дзіця пакусаў сабака, дзяўчынцы ніхто не дапамог13

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы11

«Узрушвае падтрымка беларусаў». Былы палітвязень Дзмітрый Кучук, які прасіў дапамогі, набыў бус і з’язджае з прытулку

Стуб і Сцёрэ даведаліся ад Пуціна, што ён хоча ўвесь Данбас9

Сетка Fix Price запусціла першы размеркавальны цэнтр у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць