Свет66

У Каліфорніі вылавілі другую за паўгода трохметровую «рыбу Суднага дня» — яна прадказвае бяду

Лічыцца, што гэтая рыба з'яўляецца прадказальнікам катастроф.

Фота: Emily Miller / AP

Інстытут акіянаграфіі Скрыпса пры Універсітэце Каліфорніі ў Сан-Дыега паведаміў, што на мінулым тыдні адзін з яго аспірантаў выявіў экземпляр рыбы даўжынёй каля 3 метраў на пляжы ў Энсінітэсе на поўдні Каліфорніі, піша The Guardian.

Гэтыя істоты, якія маюць доўгія целы ў форме стужак, звычайна жывуць у глыбіннай частцы акіяна, вядомай як мезапелагічная зона, куды не пранікае святло.

Іх часам называюць «рыбамі канца свету» з-за міфічнай рэпутацыі прадказальнікаў стыхійных бедстваў або землятрусаў; 20 такіх рыб былі знойдзены на пляжах Японіі за некалькі месяцаў да землятрусу 2011 года.

Новае адкрыццё адбылося праз некалькі месяцаў пасля таго, як група каякераў і нырцоў каля ўзбярэжжа Сан-Дыега знайшла мёртвага селядцовага караля даўжынёй 3,5 метры.

Гэта незвычайная з'ява. Паводле Бэна Фрэбла, эксперта па рыбе з Інстытута акіянаграфіі Скрыпса, з 1901 года рэмень-рыбу ў Каліфорніі знаходзілі на беразе ўсяго 20 разоў. Ён выказаў здагадку, што змяненні ў акіянскіх умовах і павелічэнне колькасці такіх рыб могуць стаць прычынай такіх выпадкаў.

Даследчыкі звязваюць павелічэнне назіранняў с такімі з'явамі, як Эль-Ніньё і Ла-Нінья, але ўмовы, якія выклікаюць такія падзеі, не заўсёды відавочныя, і шматлікія фактары могуць прывесці да выкіду рыбы на бераг.

Даследчыкі ўзялі ўзоры і замарозілі рыбу, знойдзеную гэтым тыднем, для далейшага вывучэння і захавання ў марской калекцыі пазваночных Інстытута. Навукоўцы таксама вывучылі рыбу, якая выкінулася ў жніўні. Аўтапсія дазволіла даследчыкам прааналізаваць яе органы і стварыць «першы высокаякасны геном на ўзроўні храмасом».

Каментары6

  • бабруйчанін
    17.11.2024
    Паўсюль " прыкметы" майго камента 8 гадовай даўніны
    Будзе ні сумна ..і ні смешна..
    Маю надзею менавіта у Штатах...
  • еўрапейскі анчоўс або азоўская хамса
    17.11.2024
    а ў нас ніякая рыбіна з чорных глыбінь не выяўлялася?
  • Пан
    17.11.2024
    На беразе Сьвіслачы такой не знаходзілі?

Цяпер чытаюць

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета5

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія камуністы пры СССР ганарыліся тым, што яны змагары. Пры Лукашэнку сэнс гэтага слова перакруцілі19

Трамп: Вашынгтон не рыхтуецца да зрынання Мадуры3

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў53

Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу15

На стварэнне расійскай альтэрнатывы Вікіпедыі патрацілі $25 мільёнаў, а на ліквідацыю патрацяць яшчэ амаль $4 мільёны

Украіна пачне атрымліваць крылатыя ракеты ERAM ужо ў кастрычніку. Але радавацца яшчэ рана

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў2

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін будаўнічы гіпермаркет Mile

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета5

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць