Грамадства55

На рынку прадавалі мухаморы. А што, так можна?

Незвычайны грыб прадавалі ў Гомелі на рынку — мухамор, заўважыла выданне «Першы». Людзі з маленства ведаюць, што гэты грыб атрутны. А ці можна ім увогуле гандляваць?

Мухаморы прадавалі па 3 рублі. Зразумела, што гэта, відаць, не пачастунак для цешчы, а хутчэй прадукт для «народна-лекавых» мэтаў — ногі націраць ці яшчэ што.

Але ёсць нюанс — у Беларусі такія грыбы, як мухаморы, прадаваць забаронена. На сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі нават ёсць афіцыйны каментар з гэтай нагоды.

16 жніўня 2023 года была прынята пастанова намесніка міністра — галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара Рэспублікі Беларусь. Дакументам прадугледжаная забарона ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, рэалізацыя, захоўванне, транспарціроўка, выкарыстанне харчовай прадукцыі, якая змяшчае мухаморы.

«На сённяшні дзень няма ніводнага навуковага доказу аб станоўчым уплыве мухамораў, уключаючы мікрадозы, на арганізм чалавека», — сцвярджае Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Пры гэтым ведамства нагадвае, што:

  • рэчывы, якія змяшчаюцца ў мухаморах, з'яўляюцца псіхаактыўнымі і вядуць да з'яўлення ў чалавека змененых станаў свядомасці;
  • пры працяглым ужыванні таксічнае рэчыва грыба назапашваецца ў арганізме чалавека і можа негатыўна адбіцца на працы сэрца і выклікаць праблемы з дыханнем, а таксама паўплываць на рэпрадуктыўную функцыю і генетыку;
  • мухамор — вельмі небяспечная рэч для галаўнога мозгу, не выключана прыгнятанне свядомасці да ўзроўню комы ці наступленне смяротнага зыходу;
  • патрабаваннямі нацыянальнага заканадаўства забаронены абарот (уключаючы рэалізацыю праз інтэрнэт-крамы) мухамораў, у тым ліку ў выглядзе парашка здробненых капялюшыкаў чырвонага і пантэрнага мухамораў для выкарыстання ў харчовых мэтах.

Каментары5

  • ..
    21.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • мышэбрацця
    21.10.2024
    не ну а што...
    для дарагіх гасцей з усходу
  • истинная дочка Максима Дизайнера
    21.10.2024
    ды ў расеі даўно папулярны
    долгосрочный микродозинг мухоморами
    ЯНКА з лубянка не дасць зманіць )

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць