21 кастрычніка праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца ў Беларусі палітвязнямі, складае 1299 чалавек.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:
Аляксандр Якушкоў, Арцём Зянькоў, Валерый Мяфодзіенка, Андрэй Лабада, Марына Леановіч, Яўген Зайцаў, Яўген Сцяпанаў, Сяргей Паўлавіцкі.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1299 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары