Грамадства2121

Беларус расказаў, як сфатаграфаваўся на вуліцы з Церцелем

А пасля выклаў здымак са старшынёй КДБ у інстаграм.

Белорус рассказал, как сфотографировался с Терцелем на улице. Беларус расказаў, як сфатаграфаваўся на вуліцы з Церцелем. Беларус расказаў, як сфатаграфаваўся на вуліцы з Церцелем
Старшыня КДБ Іван Церцель і Дзмітрый Касарэўскі. Фота: архіў Касарэўскага

Дзмітрый Касарэўскі з Барысава чатыры гады жыве ў ЗША. У сакавіку гэтага года ён упершыню з моманту ад'езду наведаў Беларусь. Як расказвае мужчына, у адзін з дзён ён сустракаўся са сваім сябрам недалёка ад будынка КДБ у Мінску.

А далей было дзіўнае.

«Я гляджу, з боку Дома ўрада ідзе начальнік нашага КДБ Іван Станіслававіч [Церцель] з нейкім міністрам. Я такі: «Добры дзень, а можна з вамі сфатаграфавацца?» Ён такі глядзіць: «Малады чалавек, а вы хто?» Я кажу: «Вось, я беларус, прыехаў дахаты. Гэта мой сябар з Іжэўска». Ён такі: «Ну давайце». Мы з ім фатаграфуемся»,

— расказаў Касарэўскі ў інтэрв'ю праграме «Скажінемолчі» на БТ.

Мужчына выклаў гэты здымак у інстаграме і падпісаў: «Іван Станіслававіч вельмі знакаміты чалавек у Беларусі».

У Беларусі Касарэўскі меў турыстычны бізнэс. Але ў час пандэміі яго згарнуў і паехаў у Злучаныя Штаты, куды яго на працу на некалькі месяцаў запрасіў сябар. «Трыбуна» пісала, што ў яго беларускай фірмы былі даўгі. Сам Касарэўскі на БТ не адмаўляе гэта:

«Гэта было ў кампаніі абавязацельства. Я як дырэктар вырашыў не кідаць людзей, каб не давесці да галечы кампанію, а са сваёй кішэні выплачваць. Я літаральна за паўгода, як з турмы выйшаў, разлічыўся з людзьмі».

У турму, пра якую ён кажа, мужчыну пасадзілі па прылёце ў Нью-Ёрк. Касарэўскі прыбыў у краіну па турыстычнай візе, а міграцыйная служба падчас праверкі ягонага тэлефона знайшла перапіску аб працы — гэта і стала прычынай затрымання. У выніку ў аэрапорце ён трапіў у міграцыйную турму і чакаў дэпартацыі. Але праз нейкі час змог выйсці.

Касарэўскі згадвае, што з турмы яго выпусцілі з бранзалетам на назе, які абмяжоўваў ягоныя перамяшчэнні адлегласцю ў 50 кіламетраў. У першыя ж дні на свабодзе ён напісаў пост у групе ў Facebook, якая аб'ядноўвае беларусаў у ЗША, з пытаннямі, дзе можна знайсці жыллё, працу. Людзі сталі прапаноўваць яму дапамогу, але нехта знайшоў ягоны фотаздымак з аўтапрабегу ў падтрымку Лукашэнкі ў Брэсцкай крэпасці. «Ды ён ябацька», «агент КДБ» — такія каментары паляцелі ў бок мужчыны.

«Мяне рэальна загнабілі», — кажа ён.

Dmitry Kosarevsky Дзмітрый Касарэўскі Дмиттрий Косаревский
Дзмітрый Касарэўскі і ў ЗША выходзіць з чырвона-зялёным сцягам. Фота: kosarevskiy_dmitriy / Instagram

Цяпер Дзмітрый арганізуе туры па ЗША для рускамоўных. Касарэўскі расказвае, што падчас аднаго з такіх тураў у Вашынгтон ён заўважыў мужчыну, які на вуліцы насупраць Белага Дома прапануе паслугу — уключыць гімн той краіны, адкуль паходзіць турыст. Так Касарэўскі праспяваў гімн Беларусі і запосціў ролік пра гэта ў сацсеткі.

З чырвона-зялёным сцягам ён фатаграфуецца ў розных мясцінах Амерыкі і наведвае з ім спартовыя спаборніцтвы.

У сакавіку Касарэўскі прыязджаў у Беларусь на пару тыдняў. Цяпер жа, кажа, прыехаў надаўжэй, каб «проста пажыць простым беларускім жыццём, атрымаць асалоду». Але ў хуткім часе вернецца ў Штаты.

Каментары21

  • Filipp
    16.10.2024
    Нічога, чалавек мае права на сваі погляды, але я іх не падзяляю. У Новай Беларусь і яму будзе месца. Жыве Беларусь!
    • Андрусь
      16.10.2024
      Filipp, гэты чалавек падтрымлівае злачынную ўладу
  • Лол
    17.10.2024
    Гэбня сфоткалася з гэбнёй. Нічога новага. Невядома толькі, навошта такія навіны Нашай Ніве.

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара8

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара8

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць