Грамадства4343

Ціханоўская зноў едзе ў Вашынгтон

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская 11—13 чэрвеня наведае Вашынгтон, паведамляе «Позірк» са спасылкай на галоўнага дарадцу Ціханоўскай Франака Вячорку.

Джо Байдэн і Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы ў Вільні 12 ліпеня 2023 года

Паводле слоў Вячоркі, у ЗША ў Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы «з высокімі прадстаўнікамі» Белага дома, у Дзяржаўным дэпартаменце, з ганаровым спікерам Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пеласі, у абедзвюх палатах Кангрэса, са спікерамі і СМІ.

Таксама пройдуць перамовы з дарадцам віцэ-прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Філам Горданам, памочнікам адміністратара USAID Эрын Элізабэт Макі, у Хельсінкскім камітэце ЗША — па пытанні палітвязняў у Беларусі.

Сустрэчы на высокім узроўні з найвышэйшымі амерыканскімі чыноўнікамі ў Святланы Ціханоўскай былі і раней. 28 ліпеня 2021 года прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і Святлана Ціханоўская сустрэліся ў Вашынгтоне. У сакавіку 2023 года беларуская дэмакратычная лідарка наведала Злучаныя Штаты на запрашэнне Кангрэса. А 12 ліпеня мінулага года Ціханоўская сустрэлася з Байдэнам падчас ягонага прыезду ў Вільню.

Каментары43

  • 7788
    09.06.2024
    Дзе Ціханоўская, а дзе Лукашэнка :))))? Розніца бачная няўзброеным вокам. Рады, што ў яе ўсё атрымліваецца. Галасаваў за яе і напэўна б галасаваў яшчэ раз.
  • Acab
    09.06.2024
    Слухайце, Вячорка Джуніёр вучыўся ў ЗША, ён пакуты з тамтэйшымі, вось і прасуе сустрэчы з малаўплывовымі людзьмі, марнуе на немаведама кага бясцэнны час Сьвятланы Георгіеўны.
  • пракоп
    09.06.2024
    ну і чаго яна тужы пхгеца ?

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!31

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА6

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць