Грамадства5656

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю

Дэкан гістфака Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Белазаровіч расказаў пра новы гістарычны курс: даказваць рускі характар Вялікага Княства Літоўскага і безгрунтоўнасць БНР.

Віктар Белазаровіч. Фота: grodnonews.by

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі праходзіць Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі. У канферэнцыі, прысвечанай юбілею інстытута, удзельнічаюць беларускія і расійскія даследчыкі.

На кангрэсе, прысвечаным гісторыі Беларусі, не абышлося без распальвання варожасці да суседзяў: дацэнт Вайсковай акадэміі Анфіса Ляднёва павінна была прадставіць даклад з інтрыгуючай назвай «Украінскі нацызм і русафобія».

На пленарным пасяджэнні сярод выступоўцаў быў таксама дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Белазаровіч. У сваім дакладзе ён па сутнасці канстатаваў, што сучасная канцэпцыя гісторыі Беларусі, якую цяпер вывучаюць у школах і ВНУ, была напісана з улікам інтарэсаў Расіі.

Для пачатку Белазаровіч узгадаў, што сфарміраваць адзінае разуменне гісторыі Беларусі было вырашана яшчэ ў 1992 годзе. У выніку яно было выкладзена ў «Нарысах гісторыі Беларусі», выдадзеных у 1994-1996 гадах.

Белазаровіч раскрытыкаваў тую канцэпцыю за этнацэнтрызм, які, паводле яго слоў, быў уласцівы ўсім былым савецкім рэспублікам.

Дэкан гістарычнага факультэта ГрДУ адзначыў, што даследчыкі таго часу абапіраліся на працы беларускіх гісторыкаў пачатку XX стагоддзя — напрыклад, Вацлава Ластоўскага, Усевалада Ігнатоўскага і Мітрафана Доўнар-Запольскага.

«Гэтыя працы былі рэанімаваныя, мы імі ганарымся. Аднак яны ўтрымлівалі погляд на гісторыю эпохі рамантызму і ўнеслі пэўную мадэрнізацыю гісторыі. У выніку мы атрымалі абсалютызацыю нацыянальнага складніка ў канцэпцыі гісторыі Беларусі», — заявіў Белазаровіч.

Гісторык лічыць гэта хутчэй негатыўным фактарам, бо, на яго думку,

«узніклі спрэчныя ацэнкі спадчыны Старажытнай Русі, узаемаадносінаў Вялікага Княства Літоўскага і Вялікага Княства Маскоўскага, Расіі і Рэчы Паспалітай, быў зроблены акцэнт на русіфікацыйную палітыку перыяду Расійскай імперыі і шмат іншага».

Усё пачало змяняцца пасля ўмяшання Лукашэнкі, які, прыйшоўшы да ўлады, даручыў стварыць камісію па падрыхтоўцы падручнікаў па гісторыі. З гэтага моманту пачала фарміравацца новая канцэпцыя, якую Белазаровіч называе нацыянальна-дзяржаўнай. І ён не хавае, што яна створана, у тым ліку, у інтарэсах Расіі.

«У сучаснай канцэпцыі гісторыі Беларусі няма вобразу ворага, няма месца міжэтнічным нацыянальным канфліктам. Гэтая канцэпцыя пабудавана ў інтарэсах супольнага цывілізацыйнага развіцця Расіі і Беларусі», — канстатаваў Белазаровіч.

Інтэрпрэтацыю гісторыі Беларусі, па сутнасці, у інтарэсах Масквы ён называе галоўным дасягненнем Інстытута гісторыі. Паводле меркавання Белазаровіча, такая канцэпцыя «забяспечвае нацыянальную бяспеку Беларусі і беларускага грамадства».

Іншыя «дасягненні» гісторыкаў з Акадэміі навук, якія пералічвае Белазаровіч, адпавядаюць гэтай агульнай ідэі. Напрыклад, ён з гонарам заўважыў, што гісторыкі «гавораць пра рускі характар Вялікага Княства Літоўскага і транзіт дзяржаўнасці з ВКЛ далей у Расійскую Імперыю і Беларусь».

Акрамя таго, Белазаровіч праявіў цуды слоўнай і паняційнай эквілібрыстыкі, заявіўшы, што беларускія гісторыкі больш не пішуць пра русіфікацыйную палітыку расійскіх уладаў:

«Гісторыкі сёння гавораць не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю. І гавораць пра тое, што ў Расійскай Імперыі склаліся ўмовы для фарміравання беларускай нацыі».

Яшчэ адно дасягненне Інстытута гісторыі паводле Белазаровіча

— «распрацоўка палажэння, якое даказвае, што БНР — не адбылося як дзяржава, а першай беларускай дзяржавай на нацыянальнай аснове была БССР».

Таксама Белазаровіч неяк запісаў у дасягненні беларускіх гісторыкаў палажэнне пра агульнанародны характар барацьбы савецкага народа ў гады ВАВ, якое пастулявалася яшчэ ў савецкія часы.

Найважнейшы, на думку дакладчыка, момант у цяперашняй канцэпцыі гісторыі Беларусі — станоўчае стаўленне да савецкага перыяду гісторыі ў гістарыяграфіі.

«Мы гаворым пра савецкі перыяд як пра перыяд дасягненняў, калі мы разам верылі і стваралі, а не разбуралі. Гэта вельмі важна, бо сёння мы будуем саюзную дзяржаву», — падсумаваў Белазаровіч.

Каментары56

  • Алесь
    16.10.2024
    Напрыклад, у Беларусі 30% — яўна апазіцыйныя, яшчэ 30% — лукашысты і рускамірцы, а астатнія — нейтралы, якія могуць далучыцца да патрыятычнай апазіцыі. Таксама, калі верыць Вікіпедыі, 2/3 насельніцтва Беларусі свабодна валодаюць беларускай мовай. То бок 2/3 грамадзян Беларусі цалкам могуць падтрымаць беларусізацыю. Гэта маніпуляцыі прапаганды, што, маўляў, беларусы рэзка не прымаюць беларускую мову.
  • Алесь
    16.10.2024
    Опозиция со страниц независимых СМИ говорила о белорусизации и о шоковой терапии в экономике. Лукашенко о стабильности и двуязычии. Нужно вменяемое видение социально экономического будующего страны от патриотической оппозиции ,которая выступает за национальное строительство.
  • Ботам
    16.10.2024
    Нічога, не першы раз, пасля кожнага Абэцэдарскага абавязкова прыходзіць Ермаловіч. Ды і век інтэрнэта гэта вам не замбаваць у часы расійскага царызму і камунізму. Цяперашні рэжым ідзейны банкрут.

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА2

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера7

У Баранавічах кацяня закруцілі ў слоік і выкінулі на сметнік6

Хлопец выйшаў з клуба і знік — яго шукаюць ужо два тыдні1

Беларуска здзейсніла рэкордны скачок з парашутам і дошкай1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах10

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА2

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць