Эканоміка55

«Гнілаж і размандыкванне». Чалы тлумачыць, як Лукашэнка прыдумаў ідэальную праграму працы на будучыню

Эканаміст Сяргей Чалы звярнуў увагу на даручэнні, якія дае Лукашэнка і яго праграму развіцця Палесся.

Размандыкванне Размандыкивание
Скрын відэа: Belarus_Files / YouTube

Планы адрадзіць Палессе

У новым выпуску праграмы «Чалы: Эканоміка» аналітык звярнуў увагу на адзін з тэзісаў, які агучыў Лукашэнка падчас паездкі ў Пінскі раён — «Зноў будзем адраджаць Палессе».

«Рэч у тым, што ён у 2021 годзе ўжо наведваў гэтыя месцы і абяцаў адрадзіць Палессе. Але як адрадзіць? Адным з аргументаў гэтага адраджэння быў «Белкалій», які якраз там запускаў новы руднік», — тлумачыць Чалы.

Падчас паездкі Лукашэнкі ў 2021-м у Петрыкаўскі раён ён казаў гендырэктару «Белкалія»:

«Давайце дамовімся, што першыя два гады хоць бы паўмільёна даляраў у год [трэба накіроўваць на падтрымку Палесся]. Ну, а трэці, чацвёрты, пяты па мільёне ім тут трэба даваць.

(…) Я хачу, каб петрыкаўцы разумелі: гэта сабрана з усёй краіны».

Такім чынам, падагульняе Чалы, каб падтрымаць адных, давялося забраць у іншых. І такі падыход не зможа выправіць сітуацыю ў эканоміцы:

«Калі ў маштабах усёй краіны забіраць і ў маштабах усёй краіны аддаваць, то нічога не зменіцца. Будзе роўна тое, што і было. Пераразмеркаваннем новае не ствараецца».

«Гнілаж і размандыкванне»

Сяргей Чалы звяртае ўвагу, што Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Пінскі раён ужыў некалькі арыгінальных слоў. Напрыклад, заявіў, што «гнілаж» не патрэбны, а патрэбны нармальныя кармы.

«Не хочацца сказаць «гнільё», хочацца неяк па-замежнаму вымавіць. «Гнілаж», як грыльяж», — кажа Чалы.

Іншае слоўца — «размандыкваць». «Мне патрэбна, як павінна быць. Колькі мы будзем размандыкваць па гэтых пытаннях?» — чыхвосціў Лукашэнка чыноўнікаў.

Аляксандр Лукашэнка падчас наведання ААТ «Парахонскае». Фота: pul_1 / Telegram

Чалы заўважае, што ў адрозненне ад слова «гнілаж», якое Лукашэнка ўжыў першы раз, другое слова ён выкарыстаў яшчэ вясной 2010 года, калі праводзіў нараду па асобных пытаннях развіцця народна-гаспадарчага комплексу.

«Чым добрая барацьба з гнілажом і размандыкваннем? Я не жартую і не збіраюся з гэтага здзекавацца. Калі вы ў якасці галоўнага ворага і галоўнай кампаніі па барацьбе называеце «размандыкванне», гэта насамрэч ідэальная чыноўніцкая рэч. Таму што ніхто не ведае, што гэта такое. Ты даручаеш сваім чыноўнікам вырашыць пытанне з размандыкваннем і гнілажом. Асабліва не тлумачачы, што гэта такое.

Яны кажуць: «Окей. Мы нават ведаем, як з гэтым змагацца». Мы правядзём месячнік па барацьбе з размандыкваннем. Прэса будзе расказваць пра тое, як размандыкванне за год зменшылася на 10 працэнтаў у выніку гэтай паспяховай барацьбы».

На погляд Чалага, барацьба з «размандыкваннем» — ідэальная бюракратычная штука.

«Ёсць базавы прынцып любога кіравання, які гучыць «You can't manage what you can't measure». Ты можаш кіраваць толькі тым, што можна вымераць. Паколькі «размандыкванне» цалкам ідэальнае ў тым сэнсе, што яно не толькі невызначальнае, але і невымяральнае, гэта азначае, што барацьба з ім можа быць абсалютна гераічнай і, напэўна, нават скончыцца перамогай»,

— тлумачыць эксперт.

Каментары5

  • Філолаг
    11.10.2024
    Як у школе, робім аналіз слова, шукаем корань, замяняем на аднакаранёвае, маем:
    Размандыкваць = Расп*жваць

    Што не зразумела? Частка дзяржаўнай ідэалогіі.


    А калі сур'ёзна, даўно не падабаецца гэты пошук жартаў і мемчыкаў у плявузганні і трызненні крымінальніка і тэрарыста Лукашэнкі. Мемчыкамі яго ачелавечваюць, робяць хоць і дурненькім, але і цікавым, зручным персанажам.
    Што, дарэчы, своечасова падхапіла прапаганда, калі пачала прадаваць "Мерч Першага".

    Ну і Чалы не супакоіцца са сваім бясконцым пошукам і інтэрпрэтацыяй сігналаў з ж*пы з вусамі.

    P.S. Заўважыў, што Вольга Лойка размаўляе на беларускай мове. Прыемна.
  • Дежавю
    11.10.2024
    Філолаг, так есть, Чалый занимается словоблудием по отбеливанию Лукашенко и интерпретации сказанного им бреда. Администрации п. следовало бы взять Чалого на работу. Хотя постойте, Чалый в 1994 уже работал в команде Лукашенко.
  • Andrew
    11.10.2024
    Шгайбман, Он старается разжевать и разложить по полкам элементарные вещи, которые к сожалению не доступны для самостоятельного понимания некоторым категориям граждан, в силу их недоразвитости и ограниченности😉

Цяпер чытаюць

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім4

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Усе навіны →
Усе навіны

Як спякота падчас цяжарнасці і ў першыя месяцы жыцця можа ўплываць на развіццё мозгу дзіцяці1

Іран і Аман дамаўляюцца пра падзел кантролю над Армузскім пралівам2

Беларусы здымаюць вогненныя пародыі на ролік са школьнікам, які палоў бульбу — далучыліся ратавальнікі, метрапалітэн і «Купалаўцы» ВІДЭА3

З Францыі высылаюць расійскую прапагандыстку4

Зараз будзе што падарыць Трампу: кнігу «Наш прэзідэнт» выдалі на англійскай мове5

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў зброі ва Украіне назваў мэту ўдараў па Wildberries31

Чатыры жанчыны абвінавацілі Джарэда Лета ў сэксуалізаваным гвалце18

Туск пракаментаваў збіццё ўкраінскай пары ва Уроцлаве і заклікаў прэзідэнта «перастаць маўчаць»55

Японія шукае сталіцу-дублёр. Што не так з Токіа?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім4

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць