Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень
На найбуйнейшай у Крыме нафтабазе, якая гарыць ужо чацвёрты дзень пасля ўдару Узброеных сіл Украіны, адбыўся новы выбух. На апублікаваным відэа, відаць, як у выніку выбуху ў неба падымаецца слуп полымя.

Акупацыйны кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў назваў сітуацыю ў Феадосіі «выкідам гаручых матэрыялаў на адным з тэрміналаў».
«Тэрмінал акружаны супрацоўнікамі профільных службаў, таксама на месцы знаходзяцца ўсе кіраўнікі. Трымаю сітуацыю на асабістым кантролі, кожныя паўгадзіны атрымліваю даклады з месца здарэння па відэасувязі», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Па яго словах, з-за выбуху нібыта «зона эвакуацыі не павялічваецца». Між тым з ваколіц нафтабавы напярэдадні вывезлі больш за 1100 мясцовых жыхароў.
УСУ атакавалі нафтабазу ў Феадосіі ў дзень нараджэння Уладзіміра Пуціна 7 кастрычніка. На ёй пачаўся моцны пажар. Паводле некаторых звестак, удар быў нанесены амерыканскімі ракетамі ATACMS. У сацсетках тады з'явіліся фатаграфіі з трыма слупамі густога чорнага дыму. Гарадскія ўлады ўвялі рэжым тэхнагеннай надзвычайнай сітуацыі муніцыпальнага характару.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары