Кіно55

З беларускай праграмы кароткаметражак Manhattan Short выкінулі ўкраінскі фільм

З 27 верасня па 6 кастрычніка ў розных кутках свету прайшоў чарговы міжнародны фестываль кароткаметражак Manhattan Short. І калі ў іншых краінах гледачы ўбачылі і галасавалі за 10 стужак, то ў Беларусі іх колькасць у праграме скарацілі да 9. Беларусаў абмежавалі ў праглядзе ўкраінскага фільма пра пачатак вайны «Мама».

Сёлетняя афіша Manhattan Short у Беларусі. Без украінскага фільма «Мама»

«Прабачце, не магу падтрымаць ваш фільм, яго не паказалі ў Беларусі», «Цэнзура не дала нам прагаласаваць за вашу стужку», «Наша галасаванне традыцыйна будзе несправядлівым» — скардзіліся карыстальнікі глабальным арганізатарам.

Арганізатары з Беларусі пытанні пра тое, чаму ўкраінская стужка была выразаная з афішы, праігнаравалі.

Фестываль Manhattan Short праходзіць ужо 27 раз. У яго межах адабраныя фіналісты адначасова паказваюцца ў розных кінатэатрах свету. Па выніку самі гледачы вызначаюць найлепшую стужку, якая аўтаматычна атрымлівае намінацыю на «Оскар».

Сёлета залаты медаль фестывалю атрымаў фільм «Room Taken» («Кватарант») з Ірландыі. Срэбра гледачы аддалі амерыканскай камедыі «Гістарычная драма Джэйн Осцін», а бронзу — французскай стужцы «Трывожны сігнал».

Каментары5

  • Арганізатараў на мыла
    07.10.2024
    Навошта ўвогуле ў такім кастраваным фармаце паказваць нешта ў Беларусі? Альбо ўсё, альбо нічога.
  • Беларуская вата
    07.10.2024
    Дык яны і футбол на апошнім чэмпіянаце з удзелам украінскай зборнай не паказвалі. Для лукашыстаў гэтай краіны не існуе. Як жа любяць яны сапог крамлёўскага гаспадара
  • Л
    07.10.2024
    А што не посціце мой камент? Правядзіце фактчэк, рэжысёр сам сказаў не паказваць

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць