Грамадства1212

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Відэа суправаджаецца нарастаючым шумам бензінавага рухавіка «як у мапеда», піша «Флагшток». Пасля сполах — і гасне святло на вуліцы, дзе вісіць камера відэаназірання, пасля далятае гук выбуху.

Гэты выбух пачулі жыхары ўсяго райцэнтра Гомельскай вобласці і суседніх вёсак 3 кастрычніка ў 04:54.

Імаверна, упершыню адзін з расійскіх беспілотнікаў «Герань», якія перыядычна збіваюцца з курсу, калі ляцяць бамбіць Украіну, выбухнуў у населеным пункце Беларусі ці блізка каля яго.

Пазней, 4 кастрычніка, стала вядома, што КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята гэтае відэа. «Жанчына не толькі магла пасеяць паніку сярод насельніцтва і дэзынфармаваць яго, але і зарабіла сабе крымінальную адказнасць,» — паведамілі каналы сілавікоў.

Калі вы ведаеце больш пра тое, што здарылася ў Калінкавічах, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў тэлеграм @nn_editor, на мэйл [email protected] або любому з супрацоўнікаў «НН», якога ведаеце асабіста.

Каментары12

  • агл
    04.10.2024
    Нічэво не віжу. Умка с хрэніным тожэ. Вы все вроце
  • %
    04.10.2024
    Ну я ўжо казаў - калісьці яны далятуць. То ўжо даляцелі. Але недалека да таго калі патрапяць у будынак
  • Енкоўкарп
    04.10.2024
    Бывший ябатька, Я зараз яго дубінкай. І цябе. І ўсіх. Толькі прасплюсь

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?4

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

У расійскім МЗС назвалі блакаванне беларускіх прапагандыстаў у ютубе «варварствам»11

Венгрыя і Расія ў канцы мінулага года ўзгаднілі 12 пунктаў далейшага збліжэння6

Назвалі імя магчымага стваральніка біткойна7

Беларуса затрымалі на Балі з наркотыкамі: яму пагражае пажыццёвае зняволенне2

Дрыбінскі раён — самы маленькі ў Беларусі — прырасце на 100 квадратных кіламетраў

«Вясну» ўзламалі? Не, гэта фэйк7

Як Пакістан арганізаваў крохкае спыненне агню паміж ЗША і Іранам

Вучняў 10 класа будуць адпраўляць на кругласутачныя палявыя зборы на 10 дзён10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?4

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць