Здарэнні22

Беларуса затрымалі на Балі з наркотыкамі: яму пагражае пажыццёвае зняволенне

На востраве Балі паліцыя затрымала 29‑гадовага беларуса. Яго падазраюць у гандлі наркотыкамі ў складзе міжнароднай сеткі.

Паліцыя атрымала наводку, што праз паштовае аддзяленне ў турыстычным раёне Кута ідуць падазроныя пасылкі. Беларус прыдумаў хітрую схему: ён выкарыстоўваў даныя мясцовага жыхара, каб той атрымліваў пасылкі на сваё імя, а потым пакідаў іх у лобі гатэля. Беларус забіраў іх пазней.

Падчас ператрусаў у мужчыны канфіскавалі амаль паўкілаграма марыхуаны, якую яму даслалі са Швейцарыі праз знаёмага ў тэлеграме, і каля 34 грамаў какаіну, які, паводле яго слоў, ён прывёз з Грузіі.

Затрыманы нідзе афіцыйна не працаваў і, па версіі следства, займаўся распаўсюджваннем наркотыкаў сярод турыстаў.

У Інданезіі суровае антынаркатычнае заканадаўства. Цяпер беларусу пагражае аж да пажыццёвага зняволення.

Каментары2

  • парень шел к успеху
    08.04.2026
    жизнь с солнечной стране, а не в хмурой холодной Беларуси, не надо по жесткому графику вставать и идти на работу... Можно постить фотки в инстаграмме на пляже под пальмами. Но что-то пошло не так
  • Уехали самые умные и невероятные
    08.04.2026
    парень шел к успеху, Сугак, Базар, Мельникова, Зарецкая, Прокопьев, ойтишнеги после курсов, и вот этот бейдный мужик.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць