Украінскія войскі пакінулі пазіцыі ў цэнтральнай частцы Вуглядара.

Расійскія вайскоўцы ўсталявалі свой сцяг над будынкам гарсавета. Яны перасоўваюцца па цэнтры горада, не сустракаючы супраціву.
Як адзначае ваенны блогер Ян Мацвееў, падраздзяленні 72-й механізаванай брыгады ВСУ адступілі з горада ўначы, паколькі абараняць ранейшыя пазіцыі было ўжо немагчыма.
Пры гэтым некаторыя Z-ваенкары адзначаюць, што горад пакуль захоплены не цалкам: расійскія вайскоўцы праводзяць зачыстку.
Ва Вуглядары да поўнамаштабнага ўварвання пражывалі амаль 20 тысяч чалавек. У ходзе баёў горад быў разбураны.

Meduza.io
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Руцкпмірнуты!