Яшчэ адна сусветна вядомая спявачка заклікала галасаваць за Камалу Харыс
Білі Айліш заклікала сваіх прыхільнікаў галасаваць за Камалу Харыс на выбарах прэзідэнта ЗША, бо яна змагаецца за абарону планеты і дэмакратыі.

Амерыканская спявачка Білі Айліш і яе брат і аўтар песень Фінеас О'Конэл заклікалі сваіх слухачоў падтрымаць Камалу Харыс на будучых выбарах прэзідэнта ЗША. Відэазварот з адпаведным заклікам выканаўца размясціла на сваёй старонцы ў Instagram.
Білі Айліш заявіла, што яна і яе брат будуць галасаваць за Камалу Харыс і Тома Уолса, бо яны змагаюцца за абарону рэпрадуктыўнай свабоды, «нашай планеты і нашай дэмакратыі»
«Мы не можам дазволіць экстрэмістам кіраваць нашымі жыццямі, нашымі свабодамі і нашай будучыняй. Адзіны спосаб спыніць іх — прагаласаваць і выбраць Камалу Харыс», — гаворыцца ў роліку.
На Білі Айліш у інстаграме падпісаныя 119 млн чалавек.
Раней галасаваць за Харыс заклікала Тэйлар Свіфт.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Во время интервью в декабре 2021 года Билли Айлиш заявила о том, что порнография «разрушила [её] мозг». Она также добавила, что начала смотреть её в возрасте 11 лет и впоследствии пожалела об этом.
Возраст Билли Айлиш 22 года. Родилась 18 декабря 2001 г.
Я не бачыў ні воднага падобнага дэграданта, хто б заклікаў галасаваць за Трампа (ды й увогуле за кансерватыўны двіж), або прынамсі выказваўся хаця б у падтрымку рэспубліканцаў.