Дзяўчынка-падлетак пераходзіла вуліцу ў дазволеным месцы, а кіроўца, мяркуючы з усяго, думаў праскочыць.

Скрыншот відэа ДАІ
ДТЗ з удзелам 16-гадовай школьніцы адбылося на вуліцы Слабадской. Дзяўчынка-падлетак пераходзіла дарогу па жоўта-белай зебры з тэлефонам у руках і не паглядзела па баках.
Пешахода збіў Volkswagen з 21-гадовым хлопцам за рулём. На відэа, якое апублікавала ДАІ, відаць, што кіроўца не надта скінуў хуткасць, нягледзячы на «ляжачага паліцэйскага» перад пераходам.
Дзяўчынку з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізавалі для абследавання.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
тупой курице так сложно было посмотреть по сторонам?...
и вина тут на тех, кто продвигает парадигму, что пешеход на переходе имеет АБСОЛЮТНЫЕ права... в итоге толпы дегенератов даже не смотрят по сторонам.. они же "правы"... да.. правые и мертвые... отличный выбор
вот бы эти идиоты так свои права защищали и в других вещах, а не только там, где это разрешено...
при все вине водятла, сочувствие у меня не на стороне этой дуры...
1) яна, "гэтая дура", не з Месяца звалілася. Яна вырасла і атрымала выхаванне на гэтай жа вуліцы Слабадская. Як пераходзіць дарогу яе навучылі дарослыя.
2) Гуглім, што ж гэта за гоначная трасса такая - вуліца Слабадская ў Мінску, што за раён, што там за рух і параўноўваем з фота месца здарэння.
За пару хвілін зразумела, што Слабадская - вузенькая вуліца ў шматлюдным спальным раёне з двухбаковым рухам, насычаная грамадскім транспартам.
То бок зусім не гоначная, дзе нават 60км/г ехаць абсалютна немагчыма. Для жыхароў Малінаўкі гэта будзе свая, "вясковая" вуліца, амаль дваровая тэрыторыя. Тутэйшыя, мусіць, звыклі, што па ёй машыны не едуць, а паўзуць.
А пешаход мае перавагу на пераходзе.
3) На фота відаць, што дзяўчынка трапіла пад колы не каля бардзюра (знянацку выбегла), а на сярэдзіне дарогі, не бегла, а ішла. Кіроўца здалёк яе бачыў. Сонечны дзень, сонца свеціць ў спіну кіроўцу, яркая торба, "ляжачы паліцэйскі", не тармазіў... З такімі кіроўцамі ў звычайнага пешахода шанцаў выжыць аніякіх, з навушнікамі ён ці без.