У бальніцы памёр беларус, які пацярпеў у ноч з 1 на 2 верасня ў аварыі на аўтамагістралі пад Люблінам, паведамляе Most са спасылкай на мясцовую прэсу.

Фота: policja.pl
Інцыдэнт адбыўся ў раёне населенага пункта Каролін у Люблінскім ваяводстве. Кіроўца машыны Toyota, які рухаўся па аўтамагістралі S17 у бок Любліна, не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль вылецеў з дарогі і перакуліўся. У машыне знаходзіліся два чалавекі, якіх з раненнямі даставілі ў бальніцу.
Нягледзячы на намаганні лекараў, 5 верасня адзін з пацярпелых памёр. Паводле звестак паліцыі, памерлы быў грамадзянінам Беларусі. Інфармацыя пра другога пацярпелага пакуль не выдаецца.
Вядзецца следства для высвятлення прычын аварыі.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары