«Давайце скончым гэтую драчку». Лукашэнка зноў начапіў тогу міратворца
15 жніўня Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю тэлеканалу «Расія» сярод іншага зноў загаварыў пра мірныя перамовы паміж Расіяй і Украінай.

«Давайце сядзем за стол перамоваў і скончым гэтую драчку. Яна ні ўкраінскаму народу, ні расіянам, ні беларусам не патрэбная. Яна патрэбна ім.
Я не магу прывесці факты, дзе яны ў адкрытую кажуць — высокапастаўленыя людзі. Даслоўна: «Хай б'юць адзін аднаго — украінцы, рускія — няхай у гэтым катле ўсе падохнуць».
Гэта высокапастаўленыя асобы пра гэта кажуць. Амерыканскага паходжання», — сказаў Лукашэнка.
Таксама ён падчас гэтага інтэрв'ю заявіў, што не будзе ўжываць размешчаную ў Беларусі расійскую ядзерную зброю, пакуль «не наступяць на нашу дзяржаўную мяжу, яна ж — мяжа нашай Саюзнай дзяржавы».
«Нам з Пуціным нават нязручна пра гэта казаць». Лукашэнка расказаў, ці прыменіць ядзерную зброю
Лукашэнка назваў літоўцаў вар'ятамі, каментуючы забарону на ўезд аўто
Ціханоўская не выключыла пратэстаў пасля смерці Лукашэнкі і адказала, ці будуць «вешаць на слупах» яго паплечнікаў
Васкрасенскі гаворыць родным палітвязняў, што тых могуць вызваліць па памілаванні 17 верасня
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Він що - васал високопоставленої особи американського походження?
Чи васал - це путін, а лукашенко вже васал нижчого рівня і ні на що не впливає?
нязгодных беларусаў, якіх забілі ягоныя карнікі,
ўкраінцаў, якіх забілі расейскія агрэсары пры ягонай дапамозе,
шматлікіх жыхароў блізкага ўсходу, якіх ён падмануў, абабраў і выштурхнуў на штурм мяжы штыкамі АСАМа, з-за чаго іх загінула больш за 100 чалавек,
палякаў (пакуль што забітага КДБшнікамі ментальна адсталага Чэчкі і забітага на мяжы польскага жаўнера),
літоўца, якога закатавалі ў лукашысцкай турме,
а таксама шматлікіх армян, якіх забіла беларуская зброя, прададзеная Лукашэнкай дыктатару Аліеву.
Таму замест лаўраў міратворца яму варта рыхтавацца да іншай адзнакі ягоных заслуг
1 000 000 загінуўшых , мільенах калек , жабракоў , на усё жыццё пазбаўленных свайго лёсу, хаты , родных ...
І ён , ўвесь ў белай вопратке прымае падзякі халопаў, прыгонных беларусаў .