Грамадства11

Знайшліся тры ўстановы, гатовыя навучыць замежнікаў беларускай мове

У сталіцы ёсць як мінімум тры ўстановы адукацыі, дзе даюць такую магчымасць для ўсіх замежнікаў. І гэта не гаворачы пры якія-небудзь прыватныя курсы або рэпетытараў, пішуць Мінск-навіны.

Гэта Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ).

Калі ў замежніка ёсць рэгістрацыя ў Мінску, ён можа звярнуцца ва ўпраўленне міжнародных сувязяў МДЛУ і аформіць індывідуальнае навучанне па беларускай мове. Пры гэтым выбар колькасці заняткаў, іх тэматыкі застаецца за навучэнцам, — распавялі ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ВНУ.

Сам курс называецца «Беларуская як замежная», і калі ад замежніка паступае запыт, ён перадаецца на кафедру беларускай мовы і літаратуры, прызначаецца выкладчык курсу, які курыруе замежнага навучэнца.

Такія запыты рэгулярна паступаюць, навучанне прадстаўнікоў замежжа — гэта ўжо сістэмная праца. Сярод іх шмат кітайцаў, быў нават чэх.

Таксама такая магчымасць існуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка на падрыхтоўчым аддзяленні Цэнтра дадатковай адукацыі «Альтэрнатыва». Там фармуюцца навучальныя групы з розным тэрмінам навучання — ад 3,5 да 10 месяцаў. Але там пераважна навучаюць рускай мове, а наконт беларускай мовы заявак ад груп не паступала. Аднак універсітэт прапануе прайсці індывідуальны навучальны курс.

Таксама можна звярнуцца ў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (РІВШ), які праводзіць навучальныя курсы як па рускай, так і па беларускай мовах для замежных грамадзян. Самі заняткі па жаданні будуць праходзіць індывідуальна альбо ў малакамплектных групах ад 3 да 5 чалавек, у стандартных — ад 10 да 12 чалавек. І зноў жа тая ж праблема. Для расійскай мовы ёсць запыты, а вось запыт на беларускую паступае рэдка.

Каментары1

  • Андрусь
    31.07.2024
    А ці ёсць у Беларусі ўстановы, якія могуць навучыць беларусаў беларускай мове? Установу "Мова Нанова" ўлады ліквідавалі, а наўзамен штосьці падобнае стварылі?

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы31

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы31

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць