Гісторыя55

«Гэта сапраўдная сенсацыя». Пры раскопках на Менцы знайшлі зааморфную фігуру, якой 1000 гадоў

Цяпер ідзе кансервацыя драўляных клецяў, знойдзеных на раскопках гарадзішча на Менцы, расказаў расійскаму выданню Sputnik загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Андрэй Вайцяховіч.

Фота: Інстытут гісторыі НАНБ

Усе драўляныя канструкцыі, якія знаходзіліся ў аснове вала гарадзішча на Менцы і прызначаныя для кансервацыі, дастаўленыя на вытворчую базу гомельскага прадпрыемства «Транс-цэнтр».

Па словах навукоўца, спецыялісты па кансервацыі дрэва прасілі не мыць драўляныя канструкцыі перад адпраўкай, каб захаваць іх у цэласнасці.

«Сёння спецыялісты ў Гомелі пачалі адмываць часткі драўляных клецяў і выявілі зааморфную фігуру — гэта можа быць цмок або іншая жывёла, у якой ёсць дзюба», — расказаў Андрэй Вайцяховіч.

Пры гэтым ён удакладніў, што тысячу гадоў таму, калі ўзводзіўся вал гарадзішча на Менцы, гэтая фігура была засыпаная зямлёй разам з клецямі і не была бачная людзям.

Археолаг звярнуў увагу, што гэта спецыяльная частка канструкцыі, якая як крук падпірала знешнюю сцяну клецяў. Такіх драўляных частак было вынята некалькі.

Фота: Інстытут гісторыі НАНБ

У адказ на пытанне, навошта чалавек тысячу гадоў таму мог так старанна ўпрыгожваць разьбяным дэкорам бервяно, якое ніхто не ўбачыць, гісторык выказаў здагадку, што гэта магло быць звязана з паганскім уяўленнем пра свет ці гэта была частка традыцыйнага дэкору.

Акрамя таго, ён звярнуў асаблівую ўвагу, што драўляныя зааморфныя фігуры, якім больш за тысячу гадоў, падобнай захаванасці ў нашым рэгіёне наўрад ці можна знайсці.

«Гэта сапраўдная сенсацыя», — рэзюмаваў Андрэй Вайцяховіч.

Каментары5

  • Камэнтар ад гісторыка, які больш-менш разумее дзейнасьць падрэжымнага ІГ НАНБ
    05.07.2024
    Нешаноўны Пане Вайцяховіч, нешаноўны начальнік Вайцяховіча Лакіза. Мы выдатна разумеем, у чым Вашыя сэнсацыі: разагнаць усіх, хто ў 2020 годзе праявіў хоць нейкія зародкі прыстойнасьці, затое захаваць ляяльных, ну і ў найлепшых калгасна-лукашысцкіх традыцыях захаваць сваіх (г.зн. археолягаў). Таму дасьледаваньні вы там ніякіх не ведзяце. Вы ведзяце прапаганду пра шоламы Ізяслава, «індаэўрапейскія гены Еўфрасіньні», прычым не саромеецеся рапартаваць пра гэтыя адкрыцьці адразу ж пасьля першага знойдзенага, нават не раскапаўшы рэшту. Так што цану Вашым «дасьледаваньням» мы разумеем. Лепей катайцеся далей да свайго прапагандыста Нарышкіна на піцерскія балоты.
  • Рэжысэр Андрусь Курэйчык
    05.07.2024
    Сапраўдная сэнсацыя - гэта спадарыня Сныціна ў маім тэатры!
  • Сенсацыя
    06.07.2024
    Вайцяховіч, пілі гіры, яны залатыя

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць10

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

Пасля татуіроўкі мужчына страціў усе валасы і перастаў пацець1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць