Спорт

Івулін збірае беларусаў Варшавы на прагляд фінала Еўра — вось як можна далучыцца

Галоўны матч сёлетняга Еўра пачнецца 14 ліпеня а 22-й па беларускім часе. Тыя, хто ў Варшаве, змогуць паглядзець яго пад беларускамоўны каментар ад блогераў Аляксандра Івуліна і Яраслава Пісарэнкі – і гэта яшчэ не ўсе цікавосткі.

Фота: архіў Аляксандра Івуліна

Паводле словаў Івуліна, футбольны фэст ад яго і Пісарэнкі — унікальная магчымасць для беларусаў замежжа паглядзець фінал Еўра з каментаром на роднай мове:

«Акрамя самога футболу, які мы з Ярыкам будзем каментаваць па-беларуску, там будзе сапраўднае фестывальнае свята. Можна будзе згуляць у настольны футбол, FIFA, пачыліць, з’есці нейкую шаўрму ці блінцы. У нас будзе магчымасць нефармальна паразмаўляць за футбольчык са мной, з Алегам Дулубам, Мікітам Мелказёравым і Ярыкам Пісарэнкай, яшчэ плануем квіз пра спорт ад нашых сяброў».

Акрамя гэтага, на фэсце будзе дабрачынны аўкцыён — разыграюць рэчы са спартовага свету, а грошы, заробленыя праз аўкцыён, ахвяруюць на дабрачыннасць.

Хлопцы ўжо не ў першы раз ладзяць трансляцыю з каментаром па-беларуску — пачыналі з 20-40 чалавек, а цяпер арандавалі для падзеі пляцоўку на 200-250 гледачоў у Варшаве. Аляксандр кажа, што бачыць попыт на такія мерапрыемствы. Што да таго, які матч у выніку давядзецца каментаваць, Івулін робіць такі прагноз:

«У фінале дакладна згуляе пераможца матчу паміж Іспаніяй і Германіяй, бо гэта дзве самыя яркія і стабільныя каманды гэтага Еўра. Мне здаецца, атрымаўся б вельмі прыгожы фінал, каб там згулялі адразу дзве гэтыя каманды. Таксама ўсё добра складваецца ў зборнай Англіі, і яна можа трапіць у фінал».

Зарэгістравацца на падзею і набыць квіткі можна тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць