Дэталі звальнення былога пасла ў Германіі, які пайшоў з жыцця ў 48 гадоў
Сёння стала вядома, што скончыў жыццё самагубствам былы пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка. Ён 8 гадоў займаў гэту пасаду і быў вызвалены ад яе ў сакавіку гэтага года. Павел Латушка падзяліўся некаторымі дэталямі пра былога дыпламата.

«Мы знаёмыя каля 20 гадоў. Памятаю яго па працы кіраўніком кірунку супрацы з АБСЕ, Радай Еўропы. Малады, вельмі разумны, узважаны дыпламат. Я б яго ўспрымаў хутчэй як чалавека Уладзіміра Макея, таго, хто прадстаўляў ідэалогію нармалізацыі адносін з Еўропай. Ён прадэмакратычных поглядаў чалавек».
У Сідарэнкі сёлета скончыўся кантракт. У дзяржаўнай сістэме, калі дыпламат вяртаецца з замежнай камандзіроўкі, яго кантракт абнуляецца і заключаецца новы. Разглядалася працаўладкаванне Сідарэнкі ў цэнтральным апараце МЗС.
Але, па інфармацыі Латушкі, былы пасол не прайшоў паліграф з першага разу. Латушка мяркуе, што не прайшоў і з другога разу, таму не змог працягнуць працу ў МЗС. І гэта стрэсавая сітуацыя магла паўплываць на яго псіхічны стан.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
А вось што пераймаўся праз ад' яднаньне ад бюджэтнае цыцкі, такое падобна да праўды. Дзяржсэктар лякаецца, што прыдзецца зарабляць з дабраахвотнай згодай кантрагентаў