Сілавікі затрымалі чарговага беларуса за каментары ў тэлеграме і нібыта рэгістрацыю ў плане «Перамога»
Праўладны канал апублікаваў відэа пра затрыманне беларуса, які нібыта зарэгістраваўся ў плане «Перамога» і пакідаў каментары ў тэлеграм-чатах.
У роліку паказваюць скрыншоты паведамленняў ад карыстальніка Restvrt77.
У якіх чатах яны былі напісаныя, не ўдакладняецца. Сярод каментароў ёсць «калі гэтую брыду на кавалкі парвуць будзе па заслугах», «спаліць нах… гэтую машыну», «трэба выходзіць і ціснуць мусароў» і іншыя.
На камеру затрыманы кажа, што зарэгістраваўся ў боце плана «Перамога».
Па якіх артыкулах абвінавачваюць мужчыну, не ўдакладняецца.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары