Грамадства1212

КДБ затрымаў падлеткаў, якія рабілі выбухоўкі. Прапагандысты вінавацяць іх у падрыхтоўцы тэрактаў

Тэлеканал АНТ паказаў сюжэт пра затрыманне нібыта дзясятка падлеткаў з Віцебска і Магілёва, якія цікавіліся вырабам выбухоўкі, узрывалі ў лесе «баначкі з-пад ёду» і здымалі выбухі на тэлефон. Прапаганда дадала ў сюжэт ІДІЛ, неанацызм, Гітлера, а таксама ўкраінцаў. 

Падлетак з Віцебска, які знаходзіцца ў СІЗА. Яго вінавацяць па двух артыкулах — незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых рэчываў і падрыхтоўка да акту тэрарызму.

Аўтары сюжэта гавораць пра дзясятак затрыманых падлеткаў, у сюжэце паказалі траіх — двух падлеткаў з Магілёва і аднаго з Віцебска. Паміж сабой яны не звязаныя. 

Хлопцы распавядаюць, што ім падабалася глядзець на выбухі, таму яны шукалі ў інтэрнэце, як зрабіць выбухоўку. Аўтары сюжэта перабіваюць іх расповед кадрамі падпалаў, нацысцкай хронікі і нават Гітлера. Паводле інфармацыі прапагандыстаў, падлеткі нібыта дзейнічалі пад кантролем «украінскіх нацысцкіх груповак», стваралі для іх копіі тэлеграм-каналаў і перадавалі гэтыя каналы ва ўпраўленне. 

@nashanivanews Дзіўная гісторыя з беларускімі школьнікамі #школьники #витебск #могилев #беларусьновости #навіны #нашаніва #белорусы ♬ Spooky, Quiet, Scary Atmosphere Piano - Bucyrus Audio

«Зрабілі ўсё, каб жыццё сваё пакласці на алтар чужой страшнай інфармацыйнай вайны, у якой кожны з іх шасцёрка, пешка і разменная манета», — гавораць прапагандысты. 

Аўтары сюжэта сцвярджаюць, што падлеткаў затрымалі па запыце заходніх спецслужбаў. Нібыта ў КДБ Беларусі звярнулася «адна з самых магутных заходніх спецслужбаў» і запытала дапамогу і садзейнічанне ў выяўленні ўдзельнікаў тэлеграм-каналаў, дзе распаўсюджвалася інфармацыя аб вырабе выбухоўкі. 

Падлеткі з Магілёва не дасягнулі ўзросту адказнасці, а падлетак з Віцебска знаходзіцца ў СІЗА. Яго вінавацяць па двух артыкулах — незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых рэчываў і падрыхтоўка да акту тэрарызму.

Каментары12

  • Acab
    10.06.2024
    Нагадала арышт ў 22 ў Нямеччыне Patriotische Union der Rat
  • бабруйчанін
    10.06.2024
    40 50 год таму падлеткі рабілі " зрыўпакеты" самапалы І кдб мус ні займалась гэтым ..
  • Ваўкалак
    10.06.2024
    Клоўны кагэбэшныя. Думалі, што накрылі сетку тэрарыстаў, а тут звычайныя падлеткі выбухпакеты і петарды рабілі. Прыйшлося прыдумляць і пра ігіл, і пра выведку магутную, і Украіну прыплылі, каб не абасрацца перад грамадскасцю. Адным словам, клоўны. Цьху, бл...!

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць