Усяго патроху1515

Ігар Случак апублікаваў фота з залепленым вокам. Што здарылася?

Моўны актывіст размясціў у фэйсбуку здымак, дзе яго правае вока залепленае пластырам. Аказалася, што яму зрабілі аперацыю.

Фота: фэйсбук Ігара Случака

Случак расказаў «Нашай Ніве», што ён перанёс дзве аперацыі на вачах: месяц таму прааперыравалі яго левае вока, а сёння — правае. Гэта планавае лекаванне хваробы, якая пачалася ў мужчыны ў Беларусі:

«Яшчэ ў 2021-м у мяне спачатку на адным, а потым на другім воку з’явіліся новаўтварэнні. Гэта не надта вялікая праблема, але яна псавалі жыццё, бо ўтварэнні гнаіліся, пухлі, калі іх не выдаляць, яны маглі пачаць псаваць зрок, ды і гэта проста не вельмі прыгожа».

Дыягназ Ігара — халязіён, то-бок хранічнае запаленне края павека.

З лета 2021-га Случак і яго сям’я стараліся не прыцягваць да сябе ўвагі ў Беларусі, часта мянялі месцы жыхарства. Спачатку мужчына пару разоў звяртаўся да медыкаў пад чужым прозвішчам, але калі даведаўся дыягназ, усвядоміў, што вылячыць вочы будзе складана.

«У Літве ты можаш запісацца, зрабіць усё за паўгадзіны ў паліклініцы і пайсці дахаты. А ў Беларусі ты павінен спачатку здаць флюараграфію, аналізы, наведаць шмат розных лекараў. Мы не маглі сабе такое дазволіць, бо кожны лішні кантакт — гэта дадатковая пагроза.

Таму калі павека запалялася, я браў свой швейцарскі сцізорык, прапальваў лязо, станавіўся да люстэрка і выпускаў з прыпухласці гной. Ніякага абязбольвання не было, я і не ўмею яго рабіць. Ды і гэта можна пацярпець, асабліва калі ты можаш патрапіць у рукі нашых апанентаў», — згадвае актывіст.

Пасля пераезду ў Літву Ігар звярнуўся да лекара — яму выдалілі ўтварэнне спачатку на адным воку, а потым і на другім. Расказвае, што сама аперацыя доўжылася некалькі хвілін, а павязку яму можна зняць ужо праз некалькі гадзін пасля яе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • CV
    30.05.2024
    Выбраў "вилкой в глаз". Мужык! 
  • Josh
    30.05.2024
    Dobraha zdaroŭja!
  • Тэкля
    30.05.2024
    Здароўя!

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна1

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс7

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка1

Ці павінны кавярні і рэстараны бясплатна наліваць наведвальнікам ваду?3

У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»6

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна1

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць